Стэфан Зан (таксама Стэфан Зань) (; , в. ІшкалдзьУдзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. — C. 148 — ISBN 985-485-144-3.), Навагрудскі павет, Гродзенская губерня — , , Францыя) — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, тавянчык, малодшы брат Тамаша Зана.
Паходжанне Сапраўднае прозвішча самога Стэфана і яго продкаў вымаўлялася мякка — «Зань». У часе вучобы брата Стэфана Тамаша Зана ў Віленскім універсітэце вымаўленне з невядомых прычын пацвярдзела і ў такім выглядзе замацавалася ў літаратуры, імаверна, па звычайным недаглядзе аднаго з службоўцаў канцылярыі.
Дзед Стэфана Зана — таксама Тамаш — быў бурмістрам у Радашковічах, дзе меў зямельныя надзелы і арандаваў непадалёк адсюль маёнтак Селішча. Продкі Стэфана Зана па матчынай лініі жылі ва Уздзе і былі перайшоўшымі з праваслаўя ўніятамі.
Бацька Стэфана — Караль Зан — атрымаў у спадчыну ўладанні ў Радашковічах. Удзельнічаў у паўстання Тадэвуша Касцюшкі і пасля яго здушэння вярнуўся дамоў, але з пачаткам рэпрэсій у дачыненні да паўстанцаў уцякае пад Кёнігсберг.
Біяграфія З 30 красавіка 1831 г. далучыўся да лістападаўскага паўстання ў якасці шэраговага, дзейнічаў на Падоллі, з 4 кастрычніка 1831 года падпаручнік 1 палка кракаўскай конніцы. 5 ліпеня 1831 года быў узнагароджаны Срэбным Крыжам ордэна Virtuti Militari. 5 кастрычніка 1831 года адышоў у складзе корпуса Мацея Рыбінскага ў Прусію. У жніўні 1832 года прыбыў у Францыю, сябраваў з Адамам Міцкевічам, быў тавянчыкам. З 10 снежня 1832 года член Таварыства Літоўскае і зямель Рускіх, пачаткова належаў да закладу ў Буржэ, у 1833 перабраўся ў Парыж. У кастрычніку 1851 жыў у Баціньёле. Памёр у Нантэры.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. на Беларусі: Біябібліяграфічны слоўнік / В. В. Гарбачова. — Мн.: БДУ, 2004. — 400 с. — C. 148 — ISBN 985-485-144-3. Straszewicz J., Les Poloneis et les Poloneises de la Revolution du 29. XI. 1830, Paris 1832
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне