Францішак Браніслаў Міцке́віч (; 1796, Наваградак Наваградскага павета Слонімскай губерні, Расійская імперыя — 13 лістапада 1862, Ражнова, гміна Абарнікі, Прускае каралеўства, цяпер Велікапольскае ваяводства, Польшча) — удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў, старэйшы брат Адама Міцкевіча.
Паходжанне Бацька Францішка Мікалай выводзіў сваё паходжанне са шляхецкага роду Рымвідаў-Міцкевічаў герба «Порай», заснавальнікам якога нібыта быў літоўскі баярын Рымвід. Брат Францішка Адам Міцкевіч пісаў аб баярыне Рымвідзе ў сваёй «Гражыне». Аднак дваранства Рымвідаў-Міцкевічаў не было прызнана і зацверджана ў Расійскай імперыі, бо Міцкевічы не прадставілі слушных доказаўСяргей Рыбчонак. Рыбчонак С. Радавод Адама Міцкевіча: новыя факты і старыя загадкі // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego nowej serii / Red. S.Górzyński / T. XI (XXII). — Warszawa: DIG, 2012. — S.61-74...
Маці паэта, Барбара, якая мела сястру-блізніцу Марыяну, нарадзілася ў 1768 годзеСяргей Рыбчонак. Рыбчонак С. Радавод Адама Міцкевіча: новыя факты і старыя загадкі // Rocznik Polskiego Towarzystwa Heraldycznego nowej serii / Red. S.Górzyński / T. XI (XXII). — Warszawa: DIG, 2012. — S.61-74.., паходзіла з роду Маеўскіх герба «Стары конь», у Навагрудскім ваяводстве вядомым з сярэдзіны XVII ст. Яе бацькамі былі Матэвуш Маеўскі, які пад канец жыцця быў эканомам у маёнтку Чомбраў, які належаў Вузлоўскім, і Кацярына-Ганна з Арэшкаў, дачка наваградскага ротмістра Юзафа Арэшкі.
Біяграфія Прымаў удзел у Лістападаўскім паўстанні ў званні падпаручнікаPaweł Anders: Nad Wełną i Małą Wełną. Wydawnictwo Poznańskie, 1974, s. 45. ISBN 83-210-0244-7.. Падчас паўстання быў прызначаны паўстанцкім кіраўніком Навагрудку. Удзельнічаў у бітвах пад Варшавай, атрымаў званне паручніка, быў узнагароджаны Срэбным Крыжам ордэну Virtuti Militari. З пашпартам памерлага паўстанца Юстына Поля змог перайсці мяжу з Прусіяй, пасля чаго быў інтэрніраваны пад Мальбаркам. За ўдзел у паўстанні Міцкевічы страцілі фальварак Завоссе і дом у Навагрудку, якія былі канфіскаваны расійскай уладай.
Некаторы час жыў у Лукаве, а пазней ад 1859 у Ражнове, дзе памёр у 1862 г. Быў пахаваны ў мясцовым касцёле. Аўтар успамінаў, вядомых, як крыніца да біяграфічных звестак аб Адаме Міцкевічу. Паводле сучаснікаў быў гарбатым.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Paweł Anders: Nad Wełną i Małą Wełną. Wydawnictwo Poznańskie, 1974, s. 45. ISBN 83-210-0244-7.
Спасылкі Franciszek Bronisław «Rymwid» Mickiewicz
Францішак Браніслаў Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў