Юстын Рамуальд Поль (; 1802—1831) — філарэт, адзін з арганізатараў Лістападаўскага паўстання на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Навучаўся на юрыдычным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Падчас навучання далучыўся да суполкі філарэтаў, дзе пазнаёміўся з Адамам Міцкевічам. Адзін з герояў паэмы Адама Міцкевіча «Дзяды». Стаў адным з арганізатараў Лістападаўскага паўстання ў Ашмянах Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 231. (wersja cyfrowa). Разам з Юзафам Зянковічам, Юзафам Шчэпінскім, Ігнатам Янкоўскім і Ігнатам Клюкоўскім быў сябрам Віленскага Камітэта, якія былі накіраваны ў Ашмянскі паветЗа вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830—1831 гадоў: На польскай і беларускай мовах / Уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. — Мінск: Лімарыус, 2007, с. 7. (фрагмент). Падчас паўстання ажыццяўляў нагляд за дзейнасцю партызанскіх атрадаў з дробнай шляхты Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 236. (wersja cyfrowa). Загінуў падчас паўстання. З пашпартам памерлага Юстына Поля брат Адама Міцкевіча Францішак Міцкевіч, удзельнік паўстання, змог перайсці мяжу з Прусіяй, пасля чаго быў інтэрнаваны пад Мальбаркам.

Катэгорыя:Філарэты Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1830—1831 гадоў