25-я армія — агульнавайсковая армія ў складзе Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі з 20 чэрвеня 1941 па кастрычнік 1945 на Далёкім Усходзе.

Гісторыя Сфарміравана 20 чэрвеня 1941 г. у складзе Далёкаўсходняга фронту. Выконвала задачу па абароне дзяржаўнай мяжы СССР у Прымор’і.

З 10 жніўня 1943 г. увайшла ў склад Прыморскай групы войск.

5 жніўня 1945 г. армія ўвайшла ў 1-ы Далёкаўсходні фронт. У перыяд Савецка-японскай вайны прыняла ўдзел у Харбіна-Гірынскай наступальнай аперацыі. У канцы жніўня перадыслакавана ў Пхеньян.

1 кастрычніка 1945 г. 25-я армія ўвайшла ў склад Прыморскай ваеннай акругі.

Да 25 снежня 1948 г. 25-я армія была выведзена з КарэіУчастие советского Тихоокеанского флота в Корейской войне 1950 - 1953 гг.

Камандаванне

Камандуючыя

Філіп Аляксеевіч Парусінаў (11.03.1941 — 25.06.1943), Аляксандр Міхайлавіч Максімаў (25.06.1943 — 28.06.1945), Іван Міхайлавіч Чысцякоў (28.06 — 5.09.1945).

Члены Ваеннага савета

Мікалай Георгіевіч Лебедзеў (15.06.1941 — 3.09.1945), Канстанцін Іванавіч Хмяльноў (17.10.1941 — 1.12.1943), Іван Сяргеевіч Фурсаў (9.07 — 3.09.1945).

Начальнікі штаба

Уладзімір Дзмітрыевіч Іваноў (11.03.1941 — 24.01.1942), Барыс Леанідавіч Вінаградаў (24.01 — 24.08.1942), Афанасій Дзмітрыевіч Ганчароў (24.08.1942 — 25.05.1944), Рыгор Іванавіч Шанін (25.05.1944 — 28.06.1945), Валянцін Антонавіч Пянькоўскі (28.06 — 09.1945).

Заўвагі

Літаратура Двадцать пятая армия // Советская военная энциклопедия / Пред. ред. колл. Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1977. — Т. 3. — С. 107—108. — 672 с. — 105 000 экз. Освобождение Кореи: Воспоминания и статьи. / Ред.-сост. В. П. Пак, С. С. Суслина. Предисл. А. М. Василевского. — М.: Наука, 1976. — 336 с. Спасылкі 25-я армия на www.victory.mil.ru Перечни вхождения соединений и частей РККА в состав действующей армии в 1939-45 гг. 25-я армия Армии Боевой состав Советской Армии на 1 ноября 1944 г. Боевой состав войск Дальнего Востока на 9 августа 1945 г.

Катэгорыя:Агульнавайсковыя арміі СССР падчас Вялікай Айчыннай вайны