Вірхілія Лерэт Руіс (; 23 жніўня 1902 — 18 ліпеня 1936) — іспанскі вайсковец, лётчык, інжынер і вынаходнік. З пачаткам грамадзянскай вайны ў Іспаніі застаўся верны Рэспубліцы і быў адным з першых афіцэраў, расстраляных паўстанцамі.
Муж пісьменніцы-феміністкі і журналісткі Карлоты О'Ніл дэ Лама.
Біяграфія Нарадзіўся ў Памплоне. Быў трэцім з васьмі дзяцей у сям’і падпалкоўніка Карласа Мануэля Лерэта-і-Убеды і Марыі Луізы Руіс-і-Рамірэс.
Ва ўзросце пятнаццаці гадоў паступіў у Таледскую пяхотную акадэмію, якую скончыў у 1920 годзе ў званні другога лейтэнанта.
У 1920—1924 гадах удзельнічаў у Рыфскай вайне. У гэты час вывучыў арабскую і французскую мовы. У 1925—1927 гадах служыў лётчыкам 2-й групы эскадронаў заходняй зоны. У 1929 годзе атрымаў адукацыю інжынера-механіка і электратэхніка вышэйшай кваліфікацыі.
У 1930 годзе з-за сімпатыў да рэспубліканцаў трапіў у турму, але з падзеннем манархіі ў красавіку 1931 года вызвалены.
У чэрвені 1932 года быў накіраваны на службу на авіябазу Эль-Аталаён, размешчаную недалёка ад Мелільі.
У 1934 годзе на фоне масавых забастовак зноў трапіў у турму. Падчас знаходжання пад вартай сканструяваў рэактыўны рухавік, арыгінальны і рэвалюцыйны для свайго часу, які ён назваў «Мотатурбакампрэсарам бесперапыннай рэакцыі». Гэта вынаходніцтва было запатэнтавана ў Мадрыдскім рэестры прамысловай уласнасці 28 сакавіка 1935 года пад нумарам 137 729.
На волі далучыўся да Рэспубліканскага антыфашысцкага ваеннага саюза.
На пачатак грамадзянскай вайны 17 ліпеня 1936 года знаходзіўся на пасадзе камандзіра авіяцыйнай базы Эль-Аталаён. Калі ў Мелільі пачалося паўстанне, аэрадром атакавалі паўстанцы.
Лерэт быў узяты ў палон і пераведзены ў форт Растрагорда, дзе яго расстралялі.
Памяць У сакавіку 2011 года быў выпушчаны дакументальны фільм «Virgilio Leret, el caballero del azul» пра постаць Лерэта. Зняты журналістам Мікелем Донаса і падрыхтаваны ETB, фондам Aena і Дзяржаўным універсітэтам Навары. У тым жа годзе гарадскі савет Парла вырашыў назваць вуліцу яго імем.
Крыніцы
Спасылкі
Біяграфія ў Euskonews. Капітан Virgilio Leret, en Ebre 38: revista internacional de la Guerra Civil, 1936-1939, Año 2004 Núm. 2, por David Íñiguez. Virgilio Leret Ruiz Тэкст Антоніа Круза Гансалеса для Despage, сакавік 2006 г. Інфармацыя пра Віргіхія Лерэта Руіса.
Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы Іспаніі Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Вынаходнікі Катэгорыя:Лётчыкі Катэгорыя:Інжынеры Катэгорыя:Ваенныя Іспаніі