Канстанцін Віктаравіч Бурак () — кіраўнік Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).

Біяграфія Скончыў Маскоўскае пагранічнае ваеннае вучылішча КДБ пры Савеце Міністраў СССР. Працаваў у інфармацыйным упраўленні Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь і быў прадстаўніком Беларусі ў структурах АДКБ.

Скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Падчас палітычнага крызісу ў Беларусі 2020—2022 гадоў уваходзіў у склад Рабочай групы па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі.

Крыніцы

Спасылкі Бурак, Константин Викторович (государственный деятель ; род. 1970)

Катэгорыя:Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Члены Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу