Дэлі Блінд (; нар. , , Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, паўабаронца абарончага тыпу іспанскага клуба «Жырона» і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Сын футбаліста Дэні БліндаAjax sign Daley Blind. Ajax.nl.
Кар’ера Пачаў займацца футболам у акадэміі амстэрдамскага «Аякса», клуб за які гуляў бацька Дэлі. Свой першы прафесійны кантракт з клубам падпісаў у 17 гадоў. 7 снежня 2008 года Дэлі дэбютаваў за клуб у матчы супраць «Валендама». Праз некалькі дзён пасля гэтага, падоўжыў кантракт з клубам да 2013 года.
30 жніўня 2014 года «Манчэстэр Юнайтэд» на сваім сайце абвясціў пра тое, што яны дасягнулі дамоўленасці аб пераходзе іграка ў англійскі клуб«United agree deal for Blind». Manchester United.. 1 верасня 2014 года Дэлі афіцыйна стаў футбалістам манчэстэрскага клуба, які выклаў за іграка 13,8 млн фунтаў«Daley Blind: Man Utd sign Dutch international for £13.8m». BBC Sport. Блінд дэбютаваў у складзе «чырвоных» праз 13 дзён пасля складання кантракту, правёўшы 90 хвілін матчу супраць «Куінз Парк Рэйнджэрс» на Олд Трафард«Man Utd 4—0 QPR». BBC Sport.. Свой першы гол забіў 20 кастрычніка, калі з далёкай дыстанцыі накіраваў мяч у браму «Вест Бромвіч Альбіёна» (2:2). На пачатку сезона 2016—2017 гадоў Прэм’ер-лігі стаў асноўным іграком абароны разам з Крысам Смолінгам, аднак, па вяртанні ў склад Філа Джонса і Маркаса Роха быў выціснуты з пачатковага адзінацаткі. У наступным навязаў канкурэнцыю леваму абаронцы Люку Шоу.
У ліпені 2018 года Блінд павярнуўся на радзіму, склаўшы чатырохгадовую дагавор з «Аяксам», які выдаткаваў на набыццё паўабаронцы 16 млн еўра«Ajax rondt transfer Daley Blind af». AFC Ajax.. 16 снежня 2018 года футбаліст здабыў свой першы хет-трык у прафесійнай кар’еры ў пераможным матчы супраць «Дэ Граафсхап», пры гэтым матч ён правёў на пазіцыі цэнтральнага абаронцыNetherton, Alexander (16.12.2018). «Football news — Ajax hit eight against De Graafschap». Eurosport.. 27 снежня 2022 года па скасаванні кантракту паміж іграком і клубам як вольны агент перайшоў да складу нямецкай «Баварыі»«FC Bayern sign Daley Blind». FC Bayern Munich..
Дасягненні «Аякс»: Чэмпіён Нідэрландаў: 2011, 2012, 2013, 2014, 2019, 2021, 2022 Уладальнік Кубка Нідэрландаў: 2013, 2019, 2021 Уладальнік Суперкубка Нідэрландаў: 2013, 2019
«Манчэстэр Юнайтэд»: Уладальнік Кубка Англіі: 2016 Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2017 Уладальнік Суперкубка Англіі: 2016 Пераможца Лігі Еўропы: 2017
«Баварыя»: Чэмпіён Германіі: 2023
Крыніцы
Спасылкі Профіль на soccerway.com Профіль на transfermarkt.com Статыстыка на National Football Teams
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Амстэрдаме Катэгорыя:футбалісты Нідэрландаў Катэгорыя:Ігракі зборнай Нідэрландаў па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аякс Амстэрдам Катэгорыя:Ігракі ФК Гронінген Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд Катэгорыя:Ігракі ФК Баварыя Мюнхен Катэгорыя:Ігракі ФК Жырона