У гады Другой сусветнай вайны многія яўрэі ў Баранавіцкім раёне былі забітыя падчас карнай аперацыі нацыстаў «Прыпяцкія балоты», якая праводзілася з 19 ліпеня па 31 жніўня 1941 года. План гэтай аперацыі быў распрацаваны ў штабе войскаў СС пры рэйхсфюрэры СС Гімлеры і ставіў мэтай адпрацоўку і правядзенне першых масавых забойстваў яўрэяў войскамі СС на тэрыторыі БеларусіА. Литвин. Убийцы , газета «Беларусь сегодня», 03.12.2003.

У канцы чэрвеня 1942 года нацысты эшалонамі прывезлі ў Баранавічы 3000 яўрэяў з Чэхаславакіі, у асноўным, прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Па прыбыцці на чыгуначную станцыю ім загадалі пакінуць усе рэчы ў вагонах і сесці ў грузавікі для паездкі нібыта на абед. Пасля гэтага асуджаных людзей вывезлі ва ўрочышчы Гай за два кіламетры ад горада і расстралялі. Частка была забітая яшчэ ў «душагубках» падчас перавозкі ва ўрочышчаФонды Белорусского государственного музея истории Великой Отечественной войны. инв. № 43176.

Да снежня 1942 года яўрэі ў Баранавіцкім раёне былі амаль цалкам знішчаны. Самыя масавыя забойствы яўрэяў адбыліся ў Баранавічах, Моўчадзі, Гарадзішчы, Палонцы (350 чалавек), МірыГосударственный архив Брестской области, — фонд 995, опись 1, дело 7, лист 237; — фонд 995, опись 1, дело 4, лист 211;, Новай Мышы, Мілавідах, Дзераўной, Серабрышчах, Ішкалдзі, Вялікай Раёўцы (23 сям’і — больш за 100 чалавек)Центральный архив Министерства обороны РФ (ЦАМО), — фонд 28-й армии, опись 8523, дело 84, лист 138;, ПаланечцыГосударственный архив Брестской области (ГАБО), — фонд 995, опись 1, дело 7, лист 237, Сталовічах.

Тысячы яўрэяў Баранавіцкага раёна былі забітыя каля вёскі Калдычэва, дзе ў сакавіку 1942 года немцы стварылі лагер смерці для масавых забойстваў мірнага насельніцтва. Лагер быў ачэплены калючым дротам, пастаянна асвятляўся пражэктарамі, вакол яго былі пабудаваныя дзоты, і ахова несла кругласутачнае дзяжурства. Асуджаных вязняў лагера расстрэльвалі, катавалі і забівалі непасільнай працай на торфараспрацоўках. У пасляваенны час пад Калдычэва выяўлены цел.

У Баранавіцкім раёне 11 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Чашча Эдуард; Казакевіч (Слізен) Ганна і Слізен Леапольд; Мандэль (Абрамава) Таццяна і Абрамава Галіна; Маліноўскія Раман і Соф’я; Даленга-Вжозек Тэрэза; Саргавіцкія Уладзіслаў і Алена, Чыкірская (Саргавіцкая) Ядвіга.

Вядомыя некалькі выпадкаў выратавання баранавіцкіх яўрэяў немцамі — невядомым вайскоўцам, кладаўшчыком Ярунам і гаўптфельдфебелем Х. Арманам.

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Баранавічах, Гарадзішчы, Мілавідах, Моўчадзі, Сталовічах, ля дарогі паміж вёскамі Кадычава і Міхнаўшчына«Колдычево», газета «Советская Белоруссия», 5 июля 2007 года, каля Новай Мышы.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Баранавіцкага раёна Баранавіцкі раён