Хуга Арман (; 11 жніўня 1917 — май 1989) — фельдфебель Вермахта, праведнік народаў свету.

Біяграфія Вырас у пратэстанцкай сям’і ў Раўэнштайне ў Цюрынгіі. Вучыўся ў пачатковай школе, потым у сельскагаспадарчай прафесійнай школе ў Шалькаве, а потым у сельскагаспадарчай школе ў Аберліндзе.

З 1934 г. да сярэдзіны ліпеня 1935 г. Арман быў членам гітлерюгенду; у НСДАП не ўступаў.

Паступіў ва ўніверсітэт падрыхтоўкі настаўнікаў у Браўншвейгу. У сакавіку 1940 года вымушана прыпыніў навучанне, так як быў прызваны на вайсковую службу.

Першапачаткова прызначаны ва ўпраўленне па справах ваеннапалонных у Францыі. У лютым 1941 года перанакіраваны ў Варшаву, дзе займаўся пытаннямі гета. Хутка пераведзены ў Мінск, але неўзабаве праз хваробу на некалькі месяцаў трапіў у шпіталь. З лютага 1942 года ў званні фельдфебеля служыў на вакзале ў Баранавічах у «падраздзяленні па арганізацыі адпачынку на радзіме» ().

Арман выдаваў жэтоны для вайскоўцаў, якія накіроўваліся у водпуск. На працягу 1942—1943 гадоў ён выкарыстоўваў сваю пасаду, каб дамагаць яўрэям. У прыватнасці шасцярых ён схаваў у сваім доме, а пасля перадаў іх польскім партызанам. Праз яго байцы Арміі Краёва атрымалі 10 вінтовак і патроны да іхBert Hoppe, Hiltrud Glass (Bearb.): Die Verfolgung und Ermordung der europäischen Juden durch das nationalsozialistische Deutschland 1933–1945 (Quellensammlung) Band 7: Sowjetunion mit annektierten Gebieten I – Besetzte sowjetische Gebiete unter deutscher Militärverwaltung, Baltikum und Transnistrien. München 2011, ISBN 978-3-486-58911-5, S. 40.. Прама ці ўскосна Арман выратаваў ад 35 да 40 яўрэяўOlaf Meuther: Die Rettungstaten des Feldwebels Hugo Armann. In: Wolfram Wette, Detlef Bald (Hrsg.): Zivilcourage. Empörte, Helfer und Retter aus Wehrmacht, Polizei und SS. Frankfurt/M. 2003, S. 125..

У сярэдзіне 1944 года вайскоўца перавялі на Заходні фронт у Францыю, дзе ён быў паранены. Да канца вайны Арман знаходзіўся ў шпіталі.

Пасля вайны працаваў настаўнікам, а затым дырэктарам школы ў Дэтэры ў раёне Бад-Кісінген.

Узнагароды Ганаровае званне «Праведнік народаў свету» (Ізраіль, 1988)

Крыніцы

Літаратура Israel Gutman, Daniel Fraenkel, Jackob Borut (Hrsg.): Lexikon der Gerechten unter den Völkern – Deutsche und Österreicher. Wallstein Verlag, Göttingen 2005, ISBN 3-89244-900-7, S. 60f. (einsehbar bei Google Books) Olaf Meuther: Die Rettungstaten des Feldwebels Hugo Armann. In: Wolfram Wette, Detlef Bald (Hrsg.): Zivilcourage. Empörte, Helfer und Retter aus Wehrmacht, Polizei und SS. Frankfurt/M. 2003, S. 114–127.

Спасылкі Rena Jacob: Hugo Armann. Ein Gerechter unter den Völkern in sunday news vom 2. August 2013 (mit Foto von Hugo Armann) Wolfram Wette: Zivilcourage in Uniform in Die Zeit vom 9. November 2006 Bericht von Yad Vashem

Катэгорыя:Праведнікі народаў свету Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Ваенныя Трэцяга рэйха