Нью-Ёркскі марафон (, поўная назва — TCS New York City Marathon) — марафон, які праводзіцца кожны лістапад у Нью-Ёрку, ЗША. Гэта найбуйнейшы марафон у свеце з 53 627 удзельнікамі ў 2019 годзе. Разам з Бостанскім і Чыкагскім марафонамі ўваходзіць у лік галоўных штогадовых спаборніцтваў па бегу на доўгія дыстанцыі ў Злучаных Штатах і з’яўляецца адным са спісу World Marathon Majors.

Гонка была заснавана Фрэдам Лебоу і першапачатковы маршрут 1970 года складаўся з некалькіх кругоў вакол Цэнтральнага парка. З 1976 года старт марафону на востраве Стэйтэн-Айлэнд, затым марафонцы прабягаюць па мосце Верацана-Нароус, які цалкам закрываюць для руху аўтамабіляў на час спаборніцтваў. Траса марафона праходзіць праз усе пяць раёнаў Нью-Йорка. Фініш насупраць вядомага рэстарана Tavern on the Green.

Зноскі

Спасылкі Афіцыйная старонка Нью-Ёрскага марафона

Катэгорыя:Марафоны Катэгорыя:World Marathon Majors