Антон Анатольевіч Карпухоў (нар. , Смаленск, Расія) — расійскі валейбаліст.
Біяграфія Да 17 гадоў трэніраваўся ў смаленскай ДЮСШ № 5 па футболе. У 2003 годзе паступіў у Смаленскі прамыслова-эканамічны каледж, дзе стаў больш гуляць у валейбол. У 2007 годзе стаў студэнтам Смаленскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму і пачаў выступаць за каманду СДАФК-«Фенікс» у лізе «Б» чэмпіянату Расіі.
У 2014 годзе падпісаў кантракт з ніжнявартаўскім клубам «Югра-Саматлор». У 35 матчах чэмпіянату ён набраў 556 ачкоў і падзяліў трэцяе месца ў спісе самых рэзультатыўных валейбалістаў сезона.
У 2019 годзе ў складзе «Кузбаса» стаў чэмпіёнам Расіі і ўладальнікам Суперкубка краіны, у 2020 годзе — бронзавым прызёрам чэмпіянату Расіі.
За нацыянальную зборную дэбютаваў 25 траўня 2018 года ў польскім горадзе Катавіцы ў матчы супраць зборнай Канады.
Крыніцы
Спасылкі Карпухов подписал трёхмесячный контракт со «Строителем» Доигровщик «Строителя» Карпухов: «Я в Минске ненадолго. Это точно» Карпухов подписал трёхмесячный контракт со «Строителем» Карпухов Антон Карпухов Антон Анатольевич
Катэгорыя:Валейбалісты Расіі Катэгорыя:Майстры спорту Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па валейболе Катэгорыя:Выпускнікі Смаленскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму