За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Жабінкаўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Самыя масавыя забойствы яўрэяў раёна адбываліся ў Жабінцы, вёсках Атэчызна (цяпер пасёлак Ленінскі), Рагозна, Пятровічы (70 чалавек), Хадасы (196 чалавек), Задзерць (43 чалавекі), Федзькавічы, Булькова (32 чалавекі), на хутары Каралін.

Каля вёскі Атэчызна, у маёнтку Бельскага, на торфараспрацоўках немцы выкарыстоўвалі рабскую працу 200 яўрэйскіх дзяўчат. Аднойчы немцы прывезлі да гэтага месца на грузавіках яшчэ прыкладна 60 яўрэйскіх сем’яў з бліжэйшых вёсак, сагналі ўсіх — і дзяўчат, і прывезеных — разам, прымусілі распрануцца дагала, адвялі і расстралялі непадалёк ля загадзя выкапанай ямы.

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 2 гета: Гета ў Жабінцы (1941 — 21 кастрычніка 1942), закатаваныя і забітыя не менш за 800 габрэяў. Гета ў вёсцы Хадасы (1941 — верасень 1942), у верасні 1942 г. былі забітыя апошнія 196 яўрэяў. У 2004 годзе іх парэшткі былі перапахаваныя, а на месцы расстрэлу ўсталяваны помнік.

У раёне адзін чалавек — Будзішаўская Флорыя — была ўдастоена ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» — за выратаванне Левіна Рамана ў Жабінцы.

Яўрэям Жабінкі, якія загінулі ў гады вайны, усталяваны помнікHolocaust in Zhabinka .

Каля вёскі Пятровічы ў 1974 годзе па ініцыятыве Рамана Левіна быў усталяваны помнік 70 (200) яўрэям, забітым немцамі 26 кастрычніка 1942 года.

Крыніцы

Літаратура

Жабінкаўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Жабінкаўскага раёна