Язна () — возера ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Мае плошчу ў 711 гектараў, звычайная глыбіня — 6 метраў, найбольшая — 16,6 метра. Дно галечнікава-глеістага тыпу. Адносіцца да басейна ракі Язніца.
У возеры водзяцца судак, верхаводка, лешч, гусцяра, шчупак, акунь, плотка, ёрш, мянтуз, краснапёрка, лінь, карась. Іхтыялагічны тып возера — лешчава-судачы.
Літаратура Возера згадваецца ў апавяданні «Белая Сарока» са зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага. Тут знаходзіцца маёнтак галоўнага героя апавядання, пана Скамароха.
Крыніцы
Катэгорыя:Азёры Пскоўскай вобласці