Гідрастатычны парадокс — несупадзенне вагі вадкасці, налітай у пасудзіну, з сілай ціску на дно гэтай пасудзіны. Выяўлены Блезам Паскалем (1654).
У пасудзіне, пашыранай зверху, вага вадкасці меншая за сілу ціску; у звужанай зверху — большая; у цыліндрычнай — аднолькавая. Калі адну і тую ж вадкасць наліць да аднаго і таго ж узроўню ў пасудзіны рознай формы, але з аднолькавай плошчай дна, сіла ціску на дно будзе аднолькавая для ўсіх пасудзін і роўная вазе вадкасці ў цыліндрычнай пасудзіне.
Прычына гідрастатычнага парадоксу ў тым, што па законе Паскаля вадкасць цісне не толькі на дно, але і на сценкі пасудзіны.
Літаратура
Катэгорыя:Гідрастатыка Катэгорыя:Фізічныя парадоксы Катэгорыя:1654 год у навуцы