Ельскі грабен, Ельская ступень — тэктанічная структура ў Лельчыцкім, Ельскім, Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах, у паўднёвай частцы Прыпяцкага прагіну.
Выдзяляецца па паверхні фундамента, падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах. Раздзяляе Нараўлянскі горст і Выступовіцкую ступень. З поўначы і поўдня абмежаваны адпаведна Ельскім (амплітуда па паверхні фундамента да 200 м) і Выступовіцкім (амплітуда больш за 1500 м) разломамі. Даўжыня 170 км, шырыня 15-30 км.
Глыбіня залягання паверхні фундамента ў найбольш апушчанай частцы дасягае 6 км. Грабен рэзка асіметрычны: паўночнае крыло больш шырокае і спадзістае ў параўнанні з паўднёвым. Прывосевая частка грабена ўскладнена скідам, заходняе центрыклінальнае замыканне выразнае, усходняе парушана скідам.
Складзены грабен з верхнерыфейскіх (у заходняй частцы), сярэдне- і верхнедэвонскіх, ніжне- і сярэднекаменнвугальных, пермскіх, мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў.
Літаратура
Катэгорыя:Геалогія Ельскага раёна Катэгорыя:Геалогія Лельчыцкага раёна Катэгорыя:Геалогія Нараўлянскага раёна Катэгорыя:Геалогія Хойніцкага раёна Катэгорыя:Прыпяцкі прагін