«Cessna 750 Citation X» — турбавентылятарны двухматорны далёкамагістральны сярэдні адміністрацыйны самалёт, распрацаваны кампаніяй Cessna Aircraft Company. Цяпер самалёт з’яўляецца самым хуткім грамадзянскім і дзелавым суднам. Максімальная хуткасць — 993 км/г (0,935 М).

Вырабляецца ў Уічыта, Канзас.

Распрацоўка

Cessna 750 — асобнае сямейства самалётаў з шасці, якія выпускаюцца пад брэндам Citation.

Citation X заснавана на больш ранніх Citation III, VI і VII, але разам з тым мае шэраг істотных адрозненняў: новы профіль крыла, рухавікі, «шкляная кабіна».

Эксплуатанты

Паветранае судна эксплуатуецца як прыватнымі асобамі, так і кампаніямі, у тым ліку аператарамі чартарных кампаній.

Страты самалётаў

Па стане на 13 траўня 2020 года былі страчаныя тры самалёты Cessna 750 Citation X. У катастрофах загінула 5 чалавек.

Зноскі

Катэгорыя:Самалёты ЗША