Лапуаскі рух — антыкамуністычны рух у міжваеннай Фінляндыі.

Створаны ўвосені 1929 года і ўзначалены астрабатнійскім селянінам Віхтары Косала. На думку прыхільнікаў руху, дзяржава рабіла недастаткова рашучыя крокі для змагання з камуністычнай прапагандай. Лапуасцы ладзілі дэманстрацыі і гвалтоўна вывозілі вядомых камуністаў да савецкай мяжы.

У ліпені 1930 года лапуасцы здзейснілі 12-тысячны , што прывяло да змены ўрада і забароны грамадскай камуністычнай дзейнасці ў краіне.

У канцы зімы 1932 года прадстаўнікамі руху была здзейснена няўдалая спроба дзяржаўнага перавароту. Гэта прывяло да судовага пераследавання арганізатараў, а сам рух быў трансфармаваны ў праварадыкальную партыю. На парламенцкіх выбарах 1930-х гадоў створаная лапуасцамі партыя набірала не больш за 7 % галасоў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Антыкамунізм Катэгорыя:Палітыка Фінляндыі Катэгорыя:Гісторыя Фінляндыі