Воіны-інтэрнацыяналісты ў Беларусі — ураджэнцы і жыхары Беларусі розных нацыянальнасцяў, якія прымалі ўдзел у замежных канфліктах СССР у рамках выканання інтэрнацыянальнага доўгу. Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ветеранах» яны пазначаныя як удзельнікі баявых дзеянняў у іншых краінах.

За ўвесь перыяд існавання СССР этнічныя беларусы, ураджэнцы краіны і будучыя грамадзяне незалежнай Рэспублікі Беларусь пабывалі ў розных «гарачых кропках» Афрыкі, Азіі, Еўропы і Лацінскай Амерыкі. Замежныя камандзіроўкі праводзіліся яшчэ ў міжваенны перыяд, але ў гады Халоднай вайны здабылі большы размах. Самым маштабным канфліктам па колькасці ўцягнутых беларусаў стала Афганская вайна.

У Беларусі пражывае 21 тысяча ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў (на пачатак 2025 года)Пенсионный возраст снизят для некоторых белорусов. Пры гэтым удакладненне звестак пра агульную колькасць удзельнікаў баявых дзеянняў за ўвесь перыяд і загінулых працягваецца дагэтуль.

Тэрміналогія і статус У савецкія гады воінамі-інтэрнацыяналістамі называліся вайскоўцы, якія выконвалі інтэрнацыянальны доўг, гэта значыць накіроўваліся за мяжу для аказання дапамогі дружалюбным СССР рэжымам і нацыянальна-вызваленчым рухам у ваенным будаўніцтве, адбіцці агрэсіі звонку, а ў многіх выпадках і барацьбе з унутранай узброенай апазіцыяй. Найбольшы размах дадзеная практыка атрымала пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Савецкія вайскоўцы ў ролі саветнікаў, спецыялістаў і перакладчыкаў працавалі ў розных краінах Афрыкі, Азіі, Еўропы і Лацінскай АмерыкіСергей Коломнин. Особенности интернационального долга // Солдат удачи : журнал. — №2. — 2008.. Афіцыйна савецкія ўдзельнікі лакальных войн і ваенных канфліктаў 1950—1980-х былі прызнаныя ўдзельнікамі баявых дзеянняў і прыроўненыя да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны толькі ў 1983 годзе.

У законе Рэспублікі Беларусь «Аб ветеранах» ад 17 красавіка 1992 года воіны-інтэрнацыяналісты пазначаныя як удзельнікі баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў. Да дадзенай катэгорыі аднесены:

Дакумент удакладняе, што пералік дзяржаў і перыядаў удзелу беларусаў у замежных канфліктах вызначае Савет Міністраў. Раней спіс складала Міністэрства абароны. У цяпер страціўшым сілу загадзе кіраўніка ваеннага ведамства Андрэя Чумакова пазначаны наступныя пунктыПриказ Министерства обороны Республики Беларусь от 01.10.1997 № 524 "Об утверждении Перечня стран и периодов боевых действий с участием граждан Республики Беларусь": Раздзел I Грамадзянская вайна ў Расіі (з 23 лютага 1918 года па кастрычнік 1922 года) Польска-савецкая вайна (сакавік—кастрычнік 1920 года) Грамадзянская вайна ў Іспаніі (1936—1939) Савецка-фінляндская вайна (з 30 лістапада 1939 года па 13 сакавіка 1940 года) Вялікая Айчынная вайна (з 22 чэрвеня 1941 года па 9 (11) мая 1945 года) Савецка-японская вайна (з 9 жніўня 1945 года па 3 верасня 1945 года) Баявыя аперацыі па ліквідацыі басмацтва (з кастрычніка 1922 года па чэрвень 1931 года) Хасанскія баі (з 29 ліпеня па 11 жніўня 1938 года) Баі на Халхін-Голе (з 11 мая па 16 верасня 1939 года) Польскі паход РСЧА (з 17 па 28 верасня 1939 года) Баявыя дзеянні ў Кітаі (са жніўня 1924 года па ліпень 1927 года; з кастрычніка па лістапад 1929 года; з ліпеня 1937 года па верасень 1944 года; з ліпеня па верасень 1945 года; з сакавіка 1946 года па красавік 1949 года; з сакавіка па май 1950 года; з чэрвеня 1950 года па ліпень 1953 года) Венгерскае паўстанне (1956) Пагранічны канфлікт на востраве Даманскім (сакавік 1969 года) Памежны канфлікт ля возера Жаланашколь (жнівень 1969 года) Раздзел II Абарона Адэсы (з 10 жніўня па 16 кастрычніка 1941 года) Абарона Ленінграда (з 8 верасня 1941 года па 27 студзеня 1944 года) Абарона Севастопаля (з 5 лістапада 1941 года па 4 ліпеня 1942 года) Абарона Сталінграда (з 12 ліпеня па 19 лістапада 1942 года) Раздзел III Місія ў Алжыры (1962—1964) Араба-ізраільскія войны ў Егіпце (з кастрычніка 1962 года па сакавік 1963 года; чэрвень 1967 года; 1968 год; з сакавіка 1969 года па ліпень 1972 года; з кастрычніка 1973 года па сакавік 1974 года; з чэрвеня 1974 года па люты 1975 года) Грамадзянская вайна ў Паўночным Емене (з кастрычніка 1962 года па сакавік 1963 года; з лістапада 1967 года па снежань 1969 года) В’етнамская вайна (са студзеня 1961 года па снежань 1974 года) Араба-ізраільскія войны ў Сірыі (чэрвень 1967; сакавік—ліпень 1970; верасень—лістапад 1972; кастрычнік 1973) Грамадзянская вайна ў Анголе (з лістапада 1975 года па лістапад 1979 года) Вайна за незалежнасць Мазамбіка (1967 — 1969 гады) і Грамадзянская вайна ў Мазамбіку (з лістапада 1975 года па лістапад 1979 года) Грамадзянская вайна ў Эфіопіі (са снежня 1977 года па лістапад 1979 года) Афганская вайна (з красавіка 1978 года па 15 лютага 1989 года) Грамадзянская вайна ў Камбоджы (красавік—снежань 1970 года) Місія ў Бангладэш (1972 — 1973 гады) Грамадзянская вайна ў Лаосе (са студзеня 1960 года па снежань 1963 года; са жніўня 1964 года па лістапад 1968 года; з лістапада 1969 года па снежань 1970 года) Першая Ліванская вайна (чэрвень 1982 года) На 2021 год у пераліку, які таксама пачынаўся з грамадзянскай вайны, утрымліваліся 18 «гарачых кропак», што звязаны з воінамі-інтэрнацыяналістамі: Дадатак № 2 Кітай (сакавік — май 1950, для групы войск СПА) Паўночная Карэя (чэрвень 1950 — ліпень 1953) Венгрыя (1956) Востраў Даманскі (сакавік 1969) Возера Жаланашколь (жнівень 1969) Дадатак № 3 Алжыр (1962 – 1964) Егіпет (кастрычнік 1962 — люты 1975, з перапынкамі) Емен (кастрычнік 1962 — снежань 1969, з перапынкамі) В’етнам (студзень 1961 — снежань 1974) Ангола (лістапад 1975 — лістапад 1992) Сірыя (чэрвень 1967 — кастрычнік 1973, з перапынкамі) Мазамбік (1967 – жнівень 1988, з перапынкамі) Эфіопія (снежань 1977 – лістапад 1990) Афганістан (красавік 1978 — люты 1989) Камбоджа (красавік – снежань 1970) Бангладэш (1972—1973) Лаос (студзень 1960 —снежань 1970, з перапынкамі) Ліван і Сірыя (чэрвень 1982) Па незразумелым прычынам абодва пераліку абыходзяць увагай увод войск у Чэхаславакію (1968) і эфіопа-самалійскі канфліктКузнецова-Тимонова, А. В. Солдаты «Холодной войны» // "Милиция Беларуси", 2021, № 2..

«Пералік дзяржаў, тэрыторый і перыядаў вядзення баявых дзеянняў з удзелам грамадзян Рэспублікі Беларусь (былых грамадзян СССР)» на 2024 год уключае вайну ў Карэі (1950—1953 гг.), баявыя дзеянні ў Венгрыі (1956 г.), баявыя дзеянні на востраве Даманскі (сакавік 1969 г.) і беразе возера Жаланашколь (жнівень 1969 г.); і яшчэ 13 войнаў і ваенных канфліктаў, храналагічныя рамкі якіх пастаянна ўдакладняюцца. Усяго паказана 17 «гарачых кропак».

У 2025 годзе Савет Міністраў прыняў новы спіс. У яго ўвайшло 14 краін. Да воінаў-інтэрнацыяналістаў з іх адносяцца: Алжыр (1962—1964), Ангола (лістапад 1975 — лістапад 1992), Афганістан (красавік 1978 — 15 лютага 1989), Бангладэш (1972-1973; для караблёў і дапаможных судоў Ваенна – Марскога флоту СССР), В'етнам (студзень 1961-снежань 1974; у тым ліку для разведвальных караблёў Ціхаакіянскага флоту, якія вырашалі задачы баявой службы ў Паўднёва-Кітайскім моры), Егіпет / Аб’яднаная Арабская Рэспубліка (кастрычнік 1962 – сакавік 1963, чэрвень 1967, 1968 год, сакавік 1969 – ліпень 1972, кастрычнік 1973 – сакавік 1974, чэрвень 1974 – kюты 1975), Еменская Арабская Рэспубліка (кастрычнік 1962 – сакавік 1963, лістапад 1967 – снежань 1969), Камбоджа (красавік–снежань 1970), Лаос (студзень 1960 – снежань 1963, жнівень 1964 – лістапад 1968, лістапад 1969 – снежань 1970), Мазамбік (1967—1969, лістапад 1975 – лістапад 1979, сакавік 1984 – жнівень 1988), Сірыя (чэрвень 1967, сакавік—ліпень 1970, верасень—лістапад 1972, кастрычнік 1973), Сірыя і Ліван (чэрвень 1982), Эфіопія (снежань 1977 — лістапад 1990).

Колькасць і страты Аляксандра Кузняцова-Ціманава паказвала, што складанасць у вызначэнні колькасці ветэранаў вызначана наступнымі фактамі: 1) некаторыя вайскоўцы прайшлі праз дзве або больш «гарачых кропак»; 2) далёка не ўсе ўдзельнікі лакальных ваенных канфліктаў, у тым ліку кадравыя ваенныя, маюць афіцыйны статус воіна-інтэрнацыяналіста; 3) амаль поўная закрытасць крыніцавай базы; 4) адсутнічаюць выразныя крытэрыі ўдзелу ў тым ці іншым ваенным канфлікце вайскоўцаў і грамадзянскіх спецыялістаў.

Па ваенна-саветніцкай рабоце ў Кітаі ў 1920-я гады Ірынай Варанковай выеўлены імёны траіх ураджэнцаў Беларусі. У яе працах, прысвечаным удзелу беларусаў у іспанскім канфлікце, згадана мноства байцоў: 13 танкістаў, 12 авіяспецыялістаў, 3 саветнікі-артылерысты, 3 агульнавайсковых саветнікі, 14 саветнікаў па дыверсійна-разведвальнай дзейнасці і бяспецы, 1 сувязіст, 1 саветнік ВМФ, 1 саветнік СПА. З іх загінулымі названыя 8 танкістаў, 3 лётчыкі і 3 саветнікі па дыверсійна-разведвальнай дзейнасці і бяспецы. У ліку байцоў інтэрбрыгад названыя імёны 32 беларусаў, у тым ліку 1 загінулыВоронкова И. Ю., Беларусь и война в Испании (1936—1939) / И. Ю. Воронкова; НАН Беларуси, Институт истории. — Минск: Белорусская наука, 2009. — 159 с.. За 1937–1941 гады па вайне ў Кітаі Варанкова ўстанавіла імёны 11 чалавек, уключаючы як мінімум 4 загінулыхВоронкова, И.Ю. Крепкой дружбою сильны: Белорусский аспект советско-китайских отношений в 1920–1950-е годы // Беларуская думка : журнал. — 2015. — № 6. — С. 18—25., у той час як на сайце пасольства Беларусі ў КНР пазначаны 10 загінулых. Па Карэйскай вайне спецыялістка ўстанавіла як мінімум 19 чалавек. З іх загінула 12, уключаючы 6 авіятараўВоронкова, И.Ю. На полуострове раздора // Беларуская думка : журнал. — 2018. — № 6. — С. 84—91.. Сярод савецкіх ваенных спецыялістаў у В’етнаме таксама былі беларусы; адзін з іх загінуў. Паводле газеты «Звязда», у розны час у Егіпце служыла каля тысячы беларусаў. Па вайне ў Анголе газета назвала лічбу ў прыкладна 160 чалавек, па меншай меры двое загінулых.

Колькасць беларусаў, якія пабывалі ў Афганістане, абапіраючыся на даныя 1999 года Рэспубліканскай кнігі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, склала 28 832 чалавекіРеспубликанская книга памяти воинов-интернационалистов / Г. П. Пашков [и др.]. — Минск: Белорусская Энциклопедия имени Петруся Бровки, 1999 — С. 5—6.. Аналагічныя звесткі змяшчаюцца ў зборніку 2014 года «Афганская вайна (1979-1989 гг.): ключавыя аспекты сучаснага асэнсавання» за аўтарствам кафедры сацыяльна-палітычных і гістарычных дысцыплін БрДТУАвторский коллектив. Афганская война (1979-1989 гг.): ключевые аспекты современного осмысления: Материалы региональной научно-практической конференции, Брест, БрГТУ, 11 февраля 2014 года / Под ред. М.В. Стрельца, Ю.Д. Данилова. – Брест: УО «БрГТУ», 2014. — стр. 8.. На сайце Беларускага саюза ветэранаў паведамляецца пра больш за 32 000 беларусаў-«афганцаў»ИСТОРИЧЕСКАЯ СПРАВКА О ВОЙНЕ В АФГАНИСТАНЕ. Выданне «Мінская праўда» заяўляла пра крыху больш за 30 000, з якіх да лютага 2023 года засталося 22Андрей Мегас. «Страна песков и серых скал»: белорусский след в Афганистане // Мінская праўда : газета. — 15 февраля 2023..

Па даных БЕЛТА, у «гарачай кропцы» загінуў 771 беларус (у тым ліку 4 жанчыны), 1500 былі паранены, 718 засталіся інвалідамі, 12 прапалі без вестакОколо 30 тыс. граждан Беларуси приняли участие в войне в Афганистане // Белта : информационное агентство. — 12 февраля 2016.. У бібліяграфічным даведніку 2019 года «Афганістан. Памяць і боль» адносна інвалідаў ёсць іншая лічба — 702Авторский коллектив. Афганистан. Память и боль // Биобиблиографический справочник / составитель И. Н. Илюшина. — Гродно: Гродненская городская центральная библиотека имени А. Е. Макаёнка, 2019. — 44 с. — стр. 5.. Паводле аўтараў зборніка БрДТУ, у Афганістане загінулі 723 беларусы. Па падліках А. Кузняцовай-Ціманавай за 2023 год, загінула 840 чалавек, уключаючы этнічных беларусаў з іншых савецкіх рэспублік.