Сусэя () або Дзіенвідсусэя () — рака ў Латвіі і часткова ў Літве. Правы прыток ракі Мэмэлэ. Даўжыня ракі — 114 км, плошча вадазборнага басейна — 1220 км² (з іх 1191,6 км² на тэрыторыі Латвіі).

Рака бярэ пачатак на захад ад латвійскага горада Субатэ. Цячэ пераважна ў заходнім кірунку. Упадае ў Мэмэлэ насупраць літоўскага населенага пункта Сандарышкяй. У верхнім цячэнні на ўчастку за 4,2 км па рацэ праходзіць латвійска-літоўская мяжа.

На берагах ракі размешчаны горад Акністэ, вёскі Гарсэнэ, Нэрэта, Эрбэргэ.

Катэгорыя:Рэкі Латвіі Катэгорыя:Рэкі Літвы