Лудза (), таксама Лжа () — рака ў Латвіі і Пскоўскай вобласці Расіі, правы прыток Утроі. Даўжыня 156 км, плошча басейна 1540 км², сярэдні расход вады за 9 кіламетраў ад вусця 10,5 м³/с. Належыць да басейна Балтыйскага мора.

Найбуйнейшы прыток: Інніца (справа, у 91 км ад вусця).

Лудза (Лжа) бярэ пачатак у Латвіі, яна выцякае з возера Ліелайс-Лудзас, на беразе якога размешчаны горад Лудза. У вярхоўях спрамлена каналам.

Пасля вытоку цячэ на поўнач у балоцістай мясцовасці, моцна пятляючы. Ніжэй пачынае ўтвараць мяжу Латвіі і Расіі, прыблізна праз 25 кіламетраў ідзе на тэрыторыю Расіі.

Крыніцы

Катэгорыя:Басейн Чудскага возера Катэгорыя:Рэкі Латвіі