Любовель () — возера ў Ровенскай вобласці Украіны, ля мяжы з Беларуссю.

Ляжыць сярод балотнага масіву. Катлавіна возера карставага паходжання, акруглай формы.

Даўжыня 1,35 км, шырыня 1,1 км, плошча 0,87 км². Сярэдняя глыбіня 1,8 м, максімальная — 4 м. Даўжыня берагавой лініі 3,85 км.

Берагі нізкія, тарфяністыя, параслі трыснягом, чаротам азёрным і балотным, сітнікам. Дно спадзістае, замуленае.

Жывіцца атмасфернымі і грунтовымі водамі. Узімку замярзае.

На берагах — месцы гнездавання птушак.

Створаны гідралагічны заказнік плошчай 181,5 га.

Крыніцы

Літаратура Н. І. Карпенко. Любовель // Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 2 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990.

Катэгорыя:Азёры Ровенскай вобласці