Дзмітрый Алякса́ндравіч Наво́ша (нар. 5 красавiка 1978 года, ЧаркасыДмитрий Навоша в базе данных «Лабиринт», Мінская вобласць, Беларусь) — беларускі журналіст, рэдактар, выдавец, медыяменеджар, грамадскі дзеяч, заснавальнік лічбавага выдавецтва .
Біяграфія Дзмітрый Навоша нарадзіўся 5 красавіка 1978 года ў Мінскай вобласці. У журналістыцы пачаў працаваць з 15 гадоўНАВОША – Тихановская, Дудь, Лукашенко хуже Путина, Sports.ru, Абрамович и интеллект Глеба, з-за чаго амаль цалкам прапусціў апошнія два гады школы. Экзамены здаў экстэрнам пры паручальніцтве галоўнага рэдактара і заснавальніка выдання «Прэсбол» Уладзіміра Бярэжкова. Спробаваў паступіць на журфак БДУ, але атрымаў адмову з-за зместу ўступнага сачынення. Актыўна супрацоўнічаў з газетай «Прэсбол» у Беларусі.
У 1999 годзе пераехаў у Маскву. З мая 1999 па красавік 2003 года — аглядальнік газеты «». З мая 2003 па чэрвень 2004 года працаваў у выдавецкім доме «Афіша». З чэрвеня 2004 па жнівень 2008 года — старэйшы рэдактар газеты «PROспорт». У 2006 годзе стаў саўладальнікам партала і ўзначаліў ягоДмитрий Навоша в каталоге персон bfm.ruЖизнь спортивных СМИ.
Tribuna Digital У 2010 годзе беларускі спартыўны журналіст Максім Бярэзінскі заснаваў спартыўны партал goals.byTribuna на сайте rsf.org. У 2014 годзе ён аб’яднаўся са sports.ru і, захаваўшы рэдакцыю, пачаў працаваць пад брэндам Как сегодня работает спортивный сайт «Трибуна» у межах лічбавага выдавецтва Tribuna Digital, заснаванага Навошам.
У 2019 годзе Дзмітрый Навоша пакінуў пасаду генеральнага дырэктара выдання Sports.ruГендиректор Sports.ru Дмитрий Навоша покинул свой пост, а на пачатку 2020 года прадаў сваю долю праекта інвестыцыйнаму фонду Аляксея Нячаева. Пад кіраўніцтвам Навошы ў межах Tribuna Digital засталіся беларуская, украінская і некалькі міжнародных версій «Трыбуны». Сёння партал, акрамя іншага, працуе на англійскай, італьянскай, іспанскай, французскай і нямецкай мовах і базуецца на Кіпры.
Дзмітрый Навоша пакінуў Расію ў 2021 годзе пасля арышту палітолага Аляксандра Фядуты"Придут за всеми". Навоша о заочном суде над ним в Беларуси. Яго рэсурс прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім.
У 2022 годзе беларуская версія Tribuna.com перайшла на беларускую мовуДмитрий Навоша: "Tribuna будет переходить на белорусский язык".
Палітычная дзейнасць і пераслед Пасля беларускіх падзей 2020 года пачаў актыўную грамадска-палітычную дзейнасць. Стаяў ля вытокаў стварэння Фонду салідарнасці BYSOLДмитрий Навоша — основатель издания Sports.ru. Когда начались митинги в Беларуси, он стал одним из самых заметных оппонентов Лукашенко в России, мэтай якога з’яўляецца дапамога беларусам, што страцілі працу з-за палітычных рэпрэсій або вымушанай эміграцыі.
З-за грамадска-палітычных публікацый беларускую версію партала Tribuna спачатку заблакіравалі, а затым, у 2021 годзе, прызналі ў Беларусі экстрэмісцкім рэсурсам. Пасля арышту журналіста Аляксандра Івуліна ў тым жа годзе ўся рэдакцыя была вымушаная з’ехаць ва УкраінуСпортивного журналиста в Беларуси приговорили к колонии. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны рэдакцыя таксама была вымушаная пакінуць і Украіну.
У розны час партал запускаў розныя дабрачынныя ініцыятывы ў падтрымку ўкраінскай арміі: Sports For UkraineSports For Ukraine NFT auctions to support Ukraine today: Athletes and Esports Pros Join In, «Спартыўны фронт»Sports For Ukraine NFT auctions to support Ukraine today: Athletes and Esports Pros Join In і іншыя.
18 студзеня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе быў абвешчаны «завочны» прысуд Дзмітрыю Навошу і яшчэ чатыром фігурантам так званай справы «Чорнай кнігі Беларусі» (апазіцыйнага Telegram-канала, які публікаваў асабістыя даныя беларускіх сілавікоў і асоб, датычных да рэпрэсій). Навошу былі выстаўлены абвінавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі: арт. 130 (Распальванне варожасці або варожнечы) і арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя даныя). Суддзя Наталля Бугук завочна прысудзіла Навошу да 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Суд праходзіў у закрытым рэжыме і доўжыўся трохі больш за месяц.Страница Навоши в списке политзаключённых правоохранительного центра «Весна»Суд в Беларуси заочно приговорил основателя Sports.ru Дмитрия Навошу к 12 годам колонии. «Да хоть 112», — ответил он
У маі таго ж года Навоша быў уключаны ў спіс грамадзян Беларусі, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, а ў снежні «Трыбуна» была прызнана экстрэмісцкім фарміраваннемСпартыўны праект «Трыбуна» прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». І не толькі ён.
Крыніцы
Спасылкі Сайт tribuna.digital
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Спартыўныя журналісты Катэгорыя:Журналісты Расіі