(90482) Орк (сімвал: ), або Оркус (Orcus, раней 2004 DW) — буйны транснептунавы аб’ект з пояса Койпера, верагодна з’яўляецца карлікавай планетай.

Дыяметр: у межах 840—1880 км, верагодна ~1600 кмАцэнка 2004 г.. Маса: —. Перыяд вярчэння: —. Арбітальны перыяд: —. Адлегласць ад Сонца: ~47 а.а.Даныя 2004 г., экс.арбіты: —, нахіл арбіты: —. thumb|left|300px|Арбіты Орка (сіняя), Плутона (чырвоная) і Нептуна (шэрая). Месцазнаходжання Орка і Плутона паказаны на красавік 2006 года. Таксама ўказаны даты, калі аб’екты праходзяць перыгелій (q) і афеліі (Q).

Відавочна, аб’ект збольшага акруглы, і складаецца пераважна са скальных парод і лёду.

Аб’ект быў адкрыты ў выніку фатаграфічнага пошуку М. Браунам, Ч. Трухільё і Д. Рабіновіцам. Пра адкрыццё аб’екта Цэнтр малых планетMinor Planet Center in Cambridge, Mass. паведаміў 19.2.2004.Huge Mini-World Found in Outer Solar System // SPACE.COM Адкрыццё было пацверджана ў Штаркенбургскай абсерваторыі і Абсерваторыі Сталовай гары Лабараторыі рэактыўнага руху.

Крыніцы

Катэгорыя:Пояс Койпера Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 2004 годзе Катэгорыя:Карлікавыя планеты Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя Майклам Браўнам