Іль і Вілен (, ) — дэпартамент на захадзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Брэтань. Парадкавы нумар 35. Адміністрацыйны цэнтр — Рэн. Насельніцтва 903,4 тыс. чалавек (23-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 6878 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Іль, Вілен, Ранс, Куэнон.
Дэпартамент уключае 4 акругі, 53 кантона і 352 камуны.
Іль і Вілен — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Брэтань. Назва мясцовых рэк Іль і Вілена.
Гарады
Горад Канкаль Горад Фужэр
Вядомыя асобы
Ф. Р. дэ Шатабрыян (1768—1848) — французскі пісьменнік і дыпламат, адзін з заснавальнікаў рамантызму ў французскай літаратуры
У Сеціве Prefecture website (in French) Conseil General website (in French)