Георгій Хіравоск (, ) — візантыйскі граматык IX ст., аўтар трактата «Пра вобразы» (), у якім сістэматызаваў 27 рытарычна-стылістычных фігур, заснаваных на класічных прынцыпах антычнай паэтыкі. Твор перакладзены на стараславянскую мову і ўключаны ў Ізборнік Святаслава 1073 г.Рэд.: В. А. Чамярыцкі. Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская навука, 2007. — Т. 1. — С. 35. Хіравоск быў важнай фігурай для візантыйскай граматычнай традыцыі, яго працы выкарыстоўваліся ў адукацыі на працягу стагоддзяў.
Звесткі пра жыццё Згодна з некалькімі крыніцамі, Георгій Хіравоск быў дыяканам і пры Канстанцінопальскім патрыярхацеAbgar—Iezalon // Prosopographie der mittelbyzantinischen Zeit. — 2000. — Т. I.II. — С. 7—8.Eleanor Dickey. Ancient Greek Scholarship: A Guide to Finding, Reading, and Understanding Scholia, Commentaries, Lexica, and Grammatical Treatises, from Their Beginnings to the Byzantine Period. — Oxford: Oxford University Press, 2007. — С. 80—81. — ISBN 978-0-19-531293-4.. Хартафілакс (χαρτοφύλαξ) быў адной з найважнейшых службовых асоб у Канстанцінопальскім патрыярхаце; першапачаткова ён узначальваў архіўныя і канцылярскія ведамствы, а да X стагоддзя стаў галоўным памочнікам і прадстаўніком патрыярхаR. J. Macrides, Oxford Dictionary of Byzantium, Т. 1, с. 415—416.. Пры жыцці за яго імем замацаваўся ўстойлівы эпітэт «граматык», што звязваецца з ягонай літаратурнай дзейнасцю. Апроч таго, меў ганаровы тытул «οἰκουµενικὸς διδάσκαλος» (дасл. «усяленскі настаўнік»), звязаны з яго дзейнасцю ў якасці настаўніка Бібліі ў Патрыяршай школе пры Святой Сафіі. Там Георгій Хіравоск выкладаў граматыку і філалогію.
Літаратурная спадчына Літаратурная спадчына Георгія Хіравоска ўключае каментары да граматычных прац Феадосія Александрыйскага (IV—V стст.), Апалонія Дыскола (II ст.), Герадыяна і Дыянісія Фракійскага. Таксама з'яўляецца аўтарам арфаграфічнага трактата, у якім на матэрыяле Бібліі тлумачацца правілы скланення і спражэння; аўтар каментароў да кнігі Псальмаў. Вядомыя таксама педагагічныя працы Хіравоска, прысвечаныя прасодыям і націскам. Аўтарству Хіравоска прыпісваецца трактат Περὶ τρόπων (Пра вобразы), які існуе ў двух рэдакцыях — кароткай і пашыранай. Кароткая рэдакцыя, верагодна, аўтэнтычная і датуецца IX—X стагоддзямі, у той час як пашыраная — плён працы граматыкаў XII—XIII стагоддзяў. На сачыненні Георгія Хіравоска спасылаліся многія візантыйскія граматыкі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі Тэксты Георгія Хіравоска
Катэгорыя:Візантыйскія вучоныя Катэгорыя:Філолагі IX стагоддзя Катэгорыя:Антычная рыторыка Катэгорыя:Аўтары IX стагоддзя