Адэская вуліца — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар г. Адэса. Забудова складаецца з дамоў, узведзеных у 2010, 2012, 2014—2017 і 2020—2022 гадах на месцы аднапавярховых будынкаў канца 1940-х гг. і некалькіх 1-2-павярховых будынкаў канца 1940-х і 1960-х ггАдэская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings.

Цікавыя факты Першапачатковая архітэктура вуліцы прадстаўлена дамамі 2 і 12, пабудаванымі ў 1948-1949 гадахАдэская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings. Дом № 14 мае багатую гісторыю. Пабудаваны аднапавярховым ў 1948-1949 гадах. Першапачаткова гэта быў інтэрнат Мінскага аўтамабільнага завода, не раней за 1960-я гады — жылы дом, з 1977 года — ДАІ і інспекцыя па справах непаўналетніх аддзела ўнутраных спраў Заводскага раёна. Праваахоўныя органы пераехалі ў сярэдзіне 1980-х гг. З 1992 года ў будынку размяшчалася малое прадпрыемства «Спецбуд» калектыўнага вытворчага прадпрыемства «Мінскпрамбуд» (з 31.12.1992 г. — даччынае прадпрыемства «Прадпрыемства малога механізавання» КПП «Мінскпрамбуд»). Даччынае прадпрыемства пераехала ў 1996 годзе. У 2001 годзе будынак знесены і пабудаваны корпус МІУ. Пасля ліквідацыі ВНУ у будынку размяшчаюцца офісыАпісанне дома 14 Адэскай вуліцы да 2001 г. на РhotobuildingsАпісанне дома 14 Адэскай вуліцы пасля 2001 г. на Рhotobuildings.

Перасячэнні з вул. Чалюскінцаў Украінскай вуліцай вуліцай Арджанікідзэ Волжскай вуліцай праездам Катоўскага вуліцай Катоўскага вуліцай Лазо Аўтазаводскай вуліцай Аўтазавадскім завулкам Адэскім завулкам Дняпроўскай вуліцай 2-й вуліцай Пржэвальскага

Крыніцы

Спасылкі

Адэская вуліца ў базе Геадзэн Адэская вуліца на АТО.ВУ Минск, Заводской район, улица Котовского, ул Одесская. Рулим по улицам Минска. Экскурсия по Минску // YouTube Адэская вуліца на Minskonline.info Адэская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Адэская вуліца на Оpenalfa

Катэгорыя:Вуліцы Мінска Катэгорыя:Заводскі раён (Мінск)