Ірына Пятроўна Ляўковіч (нар. , Орша) — беларуская эканамістка, дзяржаўны службовец і дэпутатка.

Біяграфія Нарадзілася 28 верасня 1964 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачала эканамісткай Віцебскага холадакамбіната, працавала эканамісткай 1-й катэгорыі, старшай эканамісткай; выконвала абавязкі вядучай эканамісткі ўпраўлення гандлю Віцебскага аблвыканкама; намесніцай дырэктара па камерцыйных пытаннях арэнднага прадпрыемства Віцебскага абласнога вытворчага аб’яднання «Чараўніца»; вядучай эканамісткай упраўлення гандлю і грамадскага харчавання Віцебскага аблвыканкама; намесніцай начальніка, начальніцай упраўлення гандлю, грамадскага харчавання, тавараў і паслуг Віцебскага гарвыканкама; начальніцай упраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама. Начальніца галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама.

Дэпутатка Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га і 29-га скліканняў.

Дэлегатка VII Усебеларускага народнага сходу.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання. У 2024 годзе зноў выбрана членам Савета Рэспублікі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучана ад горада Віцебска). Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Член Беларускага саюза жанчын.

Узнагароды Узнагароджана медалямі «За працоўныя заслугі», «За бездакорную службу» ІІІ ступені, ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта.

Крыніцы

Спасылкі Профіль Ірыны Ляўковіч на сайце Савета Рэспублікі

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання Катэгорыя:эканамісты Беларусі