Кузьмінкі () — раён і адпаведнае яму аднайменнае ўнутрыгарадское муніцыпальнае ўтварэнне ў Маскве. Раён утвораны ў 1995 годзе (раней муніцыпальная акруга Кузьмінкі), муніцыпальнае ўтварэнне створана ў 2003 годзе (у тых жа межах). Раён размешчаны ў Паўднёва-ўсходняй адміністрацыйнай акрузе. У яго ўваходзіць частка Кузьмінскага лесапарку.
На тэрыторыі раёна ёсць дзве станцыі метро: «Кузьмінкі» (па цэнтры) і «Волжская» (на мяжы з раёнамі Тэкстыльшчыкі і Любліно) і праходзіць адна з асноўных магістраляў горада — Валгаградскі праспект. Лесапаркавая зона Кузьмінкі з гістарычнымі славутасцямі, Маскоўскі губернскі тэатр раней абласны тэатр Астроўскага, кінаканцэртная зала «Вышыня», фантанны комплекс «Музыка славы». Насельніцтва
Катэгорыя:Раёны Масквы