Свіблава () — раён у Паўночна-ўсходняй адміністрацыйнай акрузе Масквы; яго тэрыторыя ўвайшла ў склад Масквы ў 1960 годзе. Утварае аднайменную муніцыпальную акругу, статус раёна атрымаў 5 ліпеня 1995 года. Да тэрыторыі раёна адносяцца 3,5 км рэчышча Яўзы і 80 га прыбярэжных земляў. Свіблава мяжуе з раёнамі Паўднёвае Мядзведкава і Бабушкінскім на поўначы, Астанкінскім і Атраднае — на захадзе, Растокіна — на поўдні, Яраслаўскім — на ўсходзе.

Мяжа раёна праходзіць па восях Сельскагаспадарчай вуліцы, праезду з вуліцай Дзекабрыстаў, ракі Яўза, вуліцы Кольскай, Берынгава праезду, вуліцы Енісейскай, Яраслаўскага напрамку МЧ, праезду Серабракова, Малога кальца МЧ да Сельскагаспадарчай вуліцы. Насельніцтва

Катэгорыя:Раёны Масквы