Мішэль Анры Дэварэ ( ; ) — французскі Фізік, прафесар прыкладной фізікі ў Ельскім універсітэце. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (2025).

Кар’ера Нарадзіўся ў Парыжы. Скончыў Télécom Paris у 1975 годзе. Атрымаў ступень кандыдата навук ва Універсітэце Парыж-Поўдзень у 1982 годзе, працаваў у групе малекулярнай квантавай фізікі ў Парыжы. Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі працаваў у лабараторыі Джона Кларка над макраскапічным тунэльным эфектам.

Яго даследаванні прысвечаны фізіцы цвёрдага цела і фізіцы кандэнсаванага стану.

У 2013 годзе атрымаў прэмію Джона Бэла.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2025 года «за адкрыццё макраскапічнага квантавамеханічнага тунэлявання і квантавання энергіі ў электрычным ланцугу».

Крыніцы

Катэгорыя:Фізікі Францыі Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта