Конрад Фердынанд Маер (; ) — швейцарскі празаік і паэт.

Адзін з майстроў гістарычнай навелы. Прафесійна займацца пісьменніцтвам пачаў у сорак пяць гадоў. На яго творчасць паўплывалі замкнёны лад жыцця, кепская спадчыннасць (маці пісьменніка скончыла жыццё самагубствам у выніку псіхічнай хваробы) і страх перад жыццём, а таму асаблівае месца ў творах Маера займае цікавасць да «начных бакоў» чалавечае душы, трагічныя вобразы і сітуацыі.

Крыніцы

Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Швейцарыі