«From Me to You» () — песня, напісаная аўтарскім дуэтам Ленан — Мак-Картні і выпушчаная гуртом «The Beatles» у выглядзе сінгла ў 1963 годзе. Сінгл заняў першую пазіцыю ў брытанскіх чартах, аднак не зрабіў якога-небудзь фурору ў Злучаных Штатах (тым не менш, кавер-версія песні ў выкананні Дэла Шэнана, якая выйшла крыху пазней, стала першай песняй гурта, што ўвайшла ў амерыканскія чарты). Песня стала адной з апошніх песень «The Beatles», аўтарства якой абазначана як «McCartney-Lennon», ужо неўзабаве аўтарства ўсіх іх агульных песень стала абазначацца звыклым цяпер «Lennon-McCartney».
Гісторыя песні Ленан і Мак-Картні сачынілі гэтую песню 28 лютага 1963 года, знаходзячыся ў аўтобусе, які следаваў у Шрусберы (гэта была частка канцэртнага тура «The Beatles» разам са спявачкай Хелен Шапіра). Назва кампазіцыі была навеяна назвай рубрыкі лістоў у часопісе New Musical Express, які яны тады чыталі, — «From You to Us». Мак-Картні адзначаў, што іх раннія песні нярэдка ўключалі ў сябе словы «я», «мяне» або «ты» як спосаб зрабіць іх «вельмі прамымі і асабістымі». Абодва аўтары, як Ленан, так і Мак-Картні, зрабілі прыкладна аднолькавы ўнёсак у напісанне песні. Сам Мак-Картні адгукнуўся пра яе як пра «вельмі сумесна напісаную».
У выніку песня выйшла даволі свежай і кідкай для «The Beatles», таму яе вырашылі выпусціць у выглядзе сінгла.
Музыка і тэкст «From Me to You» складаецца з пяці куплетаў (К) і двух сярэдніх васьмітактавых секцый (брыджаў, В). Структуру песні можна прадставіць наступным чынам: уступ, К-К-В, К-К-В, К, кода.
Першая частка чацвёртага куплета гучыць толькі ў музычнай перадачы. Другая палавіна кожнага куплета ўяўляе сабой міні-прыпеў, тады як тэкст абодвух брыджаў аднолькавы. Прыпевы гучаць у танальнасці до-мажор, тады як брыджы — у фа-мажоры. У канцы брыджаў гучыць даволі незвычайнае павялічанае трохгучча пятай ступені, якое вяртае музыку ў асноўную танальнасць куплетаў.
Шматлікія інструментальныя сола выконваюцца Ленанам на губным гармоніку, дакладна гэтак жа, як і ў песні «Love Me Do».
Ідэя пачаць песню напяваннем «да-да-да-да-да-дам-дам-да» належыць прадзюсару «The Beatles» Джорджу Марціну. Удзельнікам гурта гэта падалося крыху дзіўным, аднак яны даверыліся аўтарытэту Марціна. «Дарэчы, гэта дало гурту зразумець, наколькі вялікае музычнае чуццё Джорджа», — сказаў у далейшым прадзюсар EMI Рон Рычардс.
І Ленан, і Мак-Картні былі надзвычай задаволены сярэдняй васьмітактавай секцыяй. Паводле Мак-Картні:
У тэксце песні вядзецца пра выражэнне кахання выканаўцы да аб'екта сваёй прывязанасці. Нягледзячы на тое, што тэкст песні напісаны ад першай асобы, асноўнага выканаўцы ў версіі «The Beatles» у песні няма.
Запіс і выпуск песні ў Вялікабрытаніі Запіс песні адбыўся 5 сакавіка 1963 года на студыі «Эбі-Роўд». Рытм-трэк быў запісаны за сем спроб, у далейшым былі дазапісаны партыя губнога гармоніка, гітарнае сола і гармоніі ўступу.
Сінгл быў выпушчаны 11 красавіка з кампазіцыяй «Thank You Girl» на баку «Б» (запісанай у адзін дзень з «From Me to You»); нумар сінгла паводле каталогаў — R5015. Ужо праз дзевяць дзён сінгл увайшоў у брытанскія чарты, правёўшы там 21 тыдзень і дасягнуўшы першага радка 4 мая (гэтую пазіцыю ён утрымліваў сем тыдняў).
У запісе ўдзельнічалі: Джон Ленан — вакал, рытм-гітара, губны гармонік Пол Мак-Картні — вакал, бас-гітара Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара Рынга Стар — ударныя
«From Me to You» — першая песня «The Beatles», якая стала «нумарам адзін» у Вялікабрытаніі (песня «Please Please Me» таксама займала першую пазіцыю ў асобных чартах, аднак у найбольш аўтарытэтным на той час чарце Record Retailer яна стала толькі другой). Яна ж адкрыла шэраг з 11 сінглаў «The Beatles», якія займалі вышэйшыя пазіцыі ў хіт-парадах.
Паказчыкам таго, наколькі паспяховымі сталі «The Beatles» дзякуючы гэтай песні (хаця пасля «She Loves You» і «I Want to Hold Your Hand» яны сталі яшчэ больш папулярнымі), можа служыць водгук Мак-Картні: «Упершыню я падумаў, што мы сапраўды крутыя, калі, лежачы неяк ранкам у ложку, я пачуў, як малочнік насвіствае „From Me to You“. Ды што там, я ўпэўнены, што неяк чуў, як нават птушка яе насвіствала. Клянуся, я чуў!».
Першы выпуск песні ў ЗША Пасля выпуску сінгла «Please Please Me» лэйбл Vee-Jay Records падпісаў з гуртом ліцэнзійнае пагадненне, якое давала лэйблу права пераважнага выбару запісаў «The Beatles» да таго, як яны будуць прапанаваны іншым лэйблам, тэрмінам на пяць гадоў. Нягледзячы на няўдачу «Please Please Me» у ЗША, Vee-Jay вырашыў выдаць таксама і «From Me to You»; у выніку гэты сінгл ніколі не выдаваўся лэйблам Capitol, проста таму, што ніколі яму не прапаноўваўся. Амерыканскае выданне «From Me to You» выйшла 27 мая 1963 года, таксама з песняй «Thank You Girl» на баку «Б». Нават нягледзячы на тое, што часопіс Cashbox назваў сінгл «Выбарам тыдня», ён напачатку прадаваўся яшчэ горш за яго папярэдніка; да канца чэрвеня было прададзена менш за 4 тысячы копій, у выніку чаго сінгл не ўвайшоў ні ў якія чарты.
Калі Дэл Шэнан выпусціў кавер-версію песні на лэйбле Bigtop Records у чэрвені, Vee-Jay паспрабаваў стымуляваць цікавасць да арыгіналу, размясціўшы рэкламу ў розных часопісах і разаслаўшы дадатковыя промакопіі са штампам «The Original Hit». Тым не менш, найбольшую рэкламу версіі «The Beatles» зрабіў вядомы дыджэй Дык Б'ёндзі, які запусціў песню на радыёстанцыі WLS у Чыкага. Пасля звальнення з гэтай станцыі ў маі Б'ёндзі перайшоў на станцыю KRLA 1110 у Лос-Анджэлесе, дзе яму ўдалося пераканаць працадаўцу ўключыць «From Me to You» у лік прайграваемых песень, у выніку чаго песня 14 ліпеня ўвайшла ў лакальны чарт Tune-Dex, дзе правяла ўсяго шэсць тыдняў, дасягнуўшы 32-й пазіцыі 11 жніўня. Дзякуючы гэтай ратацыі і далейшым продажам у Лос-Анджэлесе «From Me to You» увайшла ў раздзел «Bubbling Under» чарта Billboard Hot 100 на тры тыдні, дасягнуўшы 116-й пазіцыі 10 жніўня, што было першым выпадкам, калі песня «The Beatles» з'явілася ў нацыянальным чарце ЗША. У выніку першае амерыканскае выданне «From Me to You» разышлося ў колькасці каля 22.000 копій, што прыкладна ўтрая болей за колькасць прададзеных экземпляраў «Please Please Me». Нават пры гэтым сінгл лічыцца даволі рэдкім запісам і карыстаецца вялікім попытам сярод калекцыянераў і знатакоў «The Beatles».
Другі амерыканскі выпуск Неўзабаве пасля таго, як «The Beatles» з'явіліся ў папулярным тэлевізійным шоў Джэка Паара, якое выходзіла ў прайм-тайм, Vee-Jay вырашыў падрыхтаваць яшчэ адзін сінгл, апублікаваўшы разам «From Me to You» і «Please Please Me». Сінгл быў выпушчаны 30 студзеня 1964 года і 7 сакавіка ўвайшоў у Billboard Hot 100, дасягнуўшы 41-й пазіцыі; было прададзена ўсяго каля 1,1 мільёна копій гэтага сінгла.
Выпуск на альбомах Упершыню песня была апублікавана на паўнавартасным альбоме ў Канадзе (альбом Twist and Shout, 1964 год). У 1966 годзе яна ўвайшла ў вялікабрытанскі альбом A Collection of Beatles Oldies. У 1973 годзе яна ўвайшла ў падвойны альбом 1962-1966. Першы выпуск песні на кампакт-дыску адбыўся ў 1988 годзе, калі яна была ўключана ў падборку Past Masters. Пазней яна ўвайшла таксама ў CD-выданні 1962-1966 і ''1.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Відэа з гучаннем студыйнай версіі песні і тэкстам Відэазапіс жывога выканання песні
Катэгорыя:The Beatles