«You Won’t See Me» () — песня гурта The Beatles з альбома Rubber Soul, напісаная Полам Мак-Картні. Песня была выпушчана таксама на міні-альбоме Nowhere Man.

Песня Песня была напісана Полам Мак-Картні (прыпісана, як гэта звычайна рабілася, Ленану і Мак-Картні) пад уражаннем ад крызісу ў стасунках з яго тадышняй дзяўчынай Джэйн Эшэр. Нягледзячы на тое, што песня напісана ў мажоры, яе мелодыка і тэкст яскрава кантрастуюць з раннімі, святлейшымі любоўнымі песнямі Мак-Картні.

Песня была запісана 11 лістапада 1965 года ў апошнюю сесію працы над альбомам Rubber Soul. На працягу той жа сесіі (якая працягвалася 13 гадзін) была запісана таксама песня «Girl», а таксама дазапісаны асобныя партыі для песень «Wait» і «I’m Looking Through You». Працягласць песні — 3 хвіліны 22 секунды — стала тадышнім рэкордам для «The Beatles»«Біблія Бітлз» — You Won’t See Me (спасылка праверана 16 лістапада 2009) і адлюстравала тэндэнцыю таго часу (намечаную Бобам Дыланам і іншымі аўтарамі) да напісання даўжэйшых песень.

За ўвесь час існавання «The Beatles» гэтая песня ніколі не гучала на канцэртах. Толькі ў 2004 годзе Мак-Картні выканаў гэтую песню ўжывую падчас аднаго са сваіх канцэртных тураў.

У запісе ўдзельнічалі Пол Мак-Картні — асноўны вакал, бас-гітара, фартэпіяна Джордж Харысан — падгалоскі, сола-гітара Джон Ленан — падгалоскі Рынга Стар — ударныя, бубен, хай-хэт Мэл Эванс — арган Хаманда

Кавер-версіі У 1974 годзе песня была перапета Эн Мюрэй; у яе выкананні песня стала хітом, дасягнуўшы восьмай пазіцыі ў чарце US Pop Billboard charts і першай пазіцыі — у чарце Adult Contemporary. Ёсць сведчанні, што Джон Ленан назваў гэтую кавер-версію сваёй найлюбімейшай перапеўкай «The Beatles».

Цікавыя факты Нягледзячы на тое, што Мэл Эванс (адзін з тэхнічных памочнікаў гурта) указаны, у тым ліку і на канверце кружэлкі, як выканаўца на аргане Хаманда, увесь яго ўнёсак заключаўся ва ўтрыманні адной клавішы ў заключным фрагменце песні. На другой секундзе песні чуваць нягучны, але відавочны кашаль (як калі б вакаліст «прачышчаў» горла перад уступам) і прыцмокванне, якія наўрад ці можна трактаваць інакш, чым промах гукарэжысёраSteve’s Beatles Page — You Won’t See Me (спасылка праверана 16 лістапада 2009). Па ходу выканання песні яе тэмп нязначна, але выразна запавольваецца са 119 да 113 удараў на хвіліну.

Крыніцы

Спасылкі Нататкі Alan W. Pollack пра песню You Won’t See Me (спасылка праверана 16 лістапада 2009) Біблія Бітлз: You Won’t See Me (спасылка праверана 16 лістапада 2009) Тэкст песні (спасылка праверана 16 лістапада 2009)

Катэгорыя:The Beatles