Палац Чацвярцінскіх у Гродне (былая Каралеўская медыцынская акадэмія) — палацава-паркавы комплекс XVIII—XIX ст. у Гродне, Беларусь.
Гісторыя Будынак узведзены ў 1770-х гадах у межах маштабнага праекту забудовы гродзенскага прадмесця Гарадніцы. Працамі кіраваў Антоні Тызенгаўз, хоць фактычным уладальнікам усяго гарадніцкага комплексу быў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Паводле звестак даследчыкаў, будынак быў спраектаваны каралеўскім архітэктарам Джузэпэ дэ Сака. Будынак прызначаўся для размяшчэння Каралеўскай медыцынскай акадэміі, першай вышэйшай навучальнай установы на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У 1777 годзе кароль Станіслаў Аўгуст аглядаў кабінеты, хаця ўнутраныя работы яшчэ не былі цалкам скончаныNatallia Slizh. Horodnica grodzienska. Studia Interkulturowe Europy Środkowo-Wschodniej 15 ISSN 1898-4215; e-ISSN 2544-3143. 2021. С-29..
Пасля пераносу акадэміі ў Вільню будынак перайшоў да князёў Чацвярцінскіх, якія адыгрывалі значную ролю пры каралеўскім двары.
Пад час Гарадзенскага сойму 1793 года ў будынку размяшчаўся генерал-маёр Іван Раўтэнфельд, які спрыяў дасягненню выгодных для Расіі і Прусіі вынікаў сойму.
У дзённіку пісьменніка Тэадора Трыпліна, які наведаў Гродна 28 ліпеня 1856 года, ёсць успаміны пра палац: У 1890 годзе ў палацы нарадзіўся Юзаф Ядкоўскі, гісторык з ГроднаŚnieżko, Aleksander. Wydobył z ziemi gród, o którym nikt nie wiedział: wspomnienie o Józefie Jodkowskim, Białostockie Towarzystwo Naukowe, 2000. Яго бацька, Юзаф-старэйшы, жыў у гэтым будынку. Паводле ўспамінаў гісторыка Станіслава Касцялкоўскага, у маёнтку размяшчаўся Сельскагаспадарчы сіндыкатStanisław Kościałkowski. Studia i szkice przygodne: z historii i z jej pogranicza z literaturą, Londyn: Społeczność Akademicka USB 1956. .
Да Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўвалі як здымнае жыллё. Пасля вайны і да 2014 года тут размяшчалася ваенная камендатура. Ад 2014 года будынак пуставаў. Горад спрабаваў прадаць яго больш за 10 разоў, але няўдала. Пра намер прывесці да ладу былую медыцынскую акадэмію заяўлялі то кітайскія інвестары. Нарэшце 25 траўня 2020 года будынак купіў уласнік гродзенскага парку атракцыёнаў за 1,69 млн руб. Паводле ўмоў аўкцыёну, ён мусіў увесці будынак у эксплуатацыю не пазней, чым праз чатыры гады ад продажу — то бок вясной 2024 года.
11 лютага 2010 года Google дадаў выяву палаца Чацвярцінскіх на лагатып свайго браўзера ў гонар гадавіны нараджэння Напалеона Орды, аўтара акварэлі з відам будынку.
Архітэктура
Знешні выгляд палаца адносна мала змяніўся ў параўнанні з першапачатковым. Будынак створаны ў стылі барока з уплывам класіцызму. Кампазіцыя падкрэслівае бакавыя рызаліты, якія нагадваюць вежыАсноревский Е. Е. Гродно — столица, которая осталась, 2021 — ISBN 978-5-00-553791-1. Раней яны былі накрытыя гранёнымі купаламі. На заходнім баку будынка знаходзілася аранжарэя, якая злучала палац з цяпер неіснуючым палацам Тызенгаўза.
Першы паверх галоўнага фасада ўпрыгожаны рустыкай. Вокны бакавых рызалітаў апраўлены простымі ліштвамі. Аконныя праёмы другога паверха цэнтральнай часткі палаца ўпрыгожаны больш складанымі ліштвамі з канелюрамі. Фасад упрыгожаны пілястрамі і лізенамі. Паміж рызалітамі размешчана вялікая лоджыя, дабудаваная ў другой палове XIX стагоддзя. На верхніх паверхах «веж», пасля размяшчэння ў палацы савецкіх ваенных арганізацый, замест купалаў былі дададзеныя парапеты з мілітарыстычным дэкорам са сцягамі і пяціканцовымі зоркамі.
Крыніцы
Бібліяграфія
Аснарэўскі Э. Э. Гродна — сталіца, якая засталася. -- 2021. — ISBN 978-5-00-553791-1 Калнин В. Гарадніца — гарадзкі збор 18 гадоў таму // Дызайн і архітэктура Беларусі, № 4, 1988.
Спасылкі
Палац Чацвярцінскіх на сайце Radzima.org Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі барока Катэгорыя:Гарадніца Катэгорыя:Палацы Гродна Катэгорыя:Тызенгаўзы