Мельхіёр Маё, (нар. 14 студзеня 1769 у Пэйзьё, Эн, Францыя, пам. 18 жніўня 1812, Полацк) — французскі вайсковы афіцэр часоў Рэвалюцыі і Імперыі.

Вайсковая служба Ён паступіў на службу 22 мая 1786 года як салдат у конным палку Пірэнеяў і атрымаў адстаўку 30 красавіка 1790 года.

28 верасня 1793 года яго абралі капітанам у 11-м батальёне добраахвотнікаў Эна, і 4 красавіка 1794 года ён перайшоў з гэтым званнем у 2-ю паўбрыгаду лёгкай пяхоты. Ён удзельнічаў ва ўсіх «вайнах за свабоду» з ІІ да ІХ года рэспублікі ў арміях Альпаў і Італіі. Асабліва вызначыўся ў 15 жніўня 1799 года, дзе атрымаў патэнт на званне камандзіра батальёна проста на полі бою.

Пасля заканчэння баявых дзеянняў вярнуўся ў Францыю і нёс гарнізонную службу ў 8-й вайсковай акрузе ў Х і ХІ гадах. 3 лістапада 1803 года быў прызначаны маёрам 16-га палка лёгкай пяхоты, а 25 сакавіка 1804 года стаў кавалерам ордэна Ганаровага легіёна.

У ХІІ і ХІІІ гадах служыў у Брэсцкім лагеры і на ўзбярэжжы Брэтані. У ХІV годзе ўдзельнічаў у кампаніі ў складзе 1-й дывізіі 7-га корпуса Вялікай арміі. У 1808 і 1809 гадах служыў у Паўночнай арміі. 4 жніўня 1811 года быў павышаны да палкоўніка пры 37-м палку лінейнай пяхоты, а 7 верасня таго ж года стаў яго камандзірам.

У 1812 годзе ўдзельнічаў у вайне 1812 года і 9 жніўня 1812 года атрымаў званне афіцэра ордэна Ганаровага легіёна. Загінуў 18 жніўня таго ж года у .

Крыніцы

A. Lievyns, Jean Maurice Verdot, Pierre Bégat, Fastes de la Légion-d'honneur, biographie de tous les décorés accompagnée de l'histoire législative et réglementaire de l'ordre, Tome 4, Bureau de l’administration, 1844, 640 p. (lire en ligne), p. 386. Louis Trénard et Raymond Chevalier, Histoire des communes de l'Ain: Le Bugey, Horvath, 1984, p. 346-347. Galerie militaire de l'Ain: depuis les temps les plus reculés jusqu'à nos jours., L. Grandin, 1874, p. 108.

Катэгорыя:Памерлі ў Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1769 годзе Катэгорыя:Памерлі ў 1812 годзе Катэгорыя:Удзельнікі напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў