Галіна Веніямінаўна Сініла (у дзявоцтве Крупкіна; нар. ) — беларуская літаратуразнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1984), дацэнт (1993).

Біяграфія Нарадзілася ў 1957 годзе ў пасёлку Дуброўка Бранскай вобласці Расіі. Скончыла ў 1978 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская філалогія», у 1982 годзе — аспірантуру. З 1983 года на кафедры культуралогіі факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ, прафесар, у 1999—2014 — загадчыца кафедры.

Навуковыя інтарэсы: замежнае літаратуразнаўства, германістыка (нямецкая літаратура і культура), біблеістыка, гебраістыка, іўдаіка.

Выбраная бібліяграфія Біблія як феномен культуры і літаратуры: у 2 ч. / Г. В. Сініла. — Мінск, 2003—2004. — 2 ч. Древние литературы Ближнего Востока и мир Танаха (Ветхого Завета): учебное пособие / Г. В. Синило. — Москва, 2008.

Спасылкі unicat.nlb.by philology.bsu.by

Катэгорыя:Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Германісты Беларусі Катэгорыя:Біблеісты Беларусі Катэгорыя:Гебраісты Беларусі Катэгорыя:Іўдаісты Беларусі