Слоўнікавы запас, лексікон — набор слоў, якімі валодае чалавек.
Класіфікацыя Адрозніваюць два віды слоўнікавага запасу: актыўны і пасіўны.
Актыўны слоўнікавы запас уключае словы, якія чалавек выкарыстоўвае ў вусным маўленні і на пісьме.
Пасіўны слоўнікавы запас уключае ў сябе словы, якія чалавек пазнае пры чытанні ці на слых, але не выкарыстоўвае іх сам у вусным маўленні і на пісьме. Пасіўны слоўнікавы запас звычайна большы за актыўны ў некалькі разоў.
Слоўнікавы запас чалавека Англіская мова На думку складальнікаў слоўнікаў Webster (Third International Dictionary) і Oxford English Dictionary (Second Edition, 1993), англійская мова налічвае 470 тыс. слоў.
Але некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што пры падліку англійскіх слоў неабходна ўлічваць усе неалагізмы, уключаючы словы з інтэрнэт-блогаў і іншых неафіцыйных рэсурсаў, а таксама словы, якія ўжываюцца толькі ў разнавіднасцях англійскай мовы, да прыкладу, у Кітаі і Японіі.
Беларуская мова Беларуская мова мае шмат агульных граматычных і лексічных асаблівасцей з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі. Пры гэтым у ёй вялікая колькасць слоў, якія немагчыма перавесці літаральна. У гэтым яе ўнікальнасць і непаўторнасць. У літаратурнай мове налічваецца каля 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектах і мясцовых гаворках, якія з’яўляюцца яго важным складнікам.
«Вялікі слоўнік беларускай мовы» — лексікаграфічны даведнік, складзены і выдадзены ў 2012 годзе беларускім лінгвістам Фёдарам Піскуновым. Аб’ём — болей за 222 000 словаў.
Слоўнік арфаграфічна-парадыгматычнага тыпу створаны на аснове электроннай базы даных шляхам апрацоўкі значных аб’ёмаў тэкставых матэрыялаў (больш за 70 млн словаўжыванняў з 2300 літаратурных крыніцаў). Нароўні з зафіксаванымі ў акадэмічных слоўніках словамі, сюды ўключаныя таксама і тыя, што сустракаюцца толькі ў дыялектных зборніках і слоўніках, а таксама зафіксаваныя ў жывой мове. Руская мова У рускай літаратурнай мове каля 50 тысяч каранёў і дзясяткі тысяч вытворных ад іх слоўВ. Пекелис «Кибернетическая смесь», М., «Знание», 1991, стр. 323—324; «IEEE Proc.», 1985, Vol.68, No.7. «Тлумачальны слоўнік жывой велікарускай мовы» У. І. Даля налічвае каля 200 тысяч слоў. Найбольш ужывальнымі словамі, згодна з «Частотным слоўнікам рускай мовы» пад рэдакцыяй Л. Н. Засорынай, з’яўляюцца каля 30 тысяч слоў, а найбольшую частату маюць крыху больш за 6 тысяч слоў, якія пакрываюць больш за 90 % апрацаваных пры складанні гэтага слоўніка тэкстаў.
Паводле даследавання Г. У. Галавіна, пасіўны слоўнікавы запас у тых, хто атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю, складае ў сярэднім 75 тыс. слоў; тыя, хто мае вышэйшую або няскончаную вышэйшую адукацыю, ведаюць у сярэднім 81 тыс. слоў, кандыдаты і дактары навук — 86 тыс. слоў.
Японская мова Апошняе выданне найбуйнейшага слоўніка японскай мовы — Вялікага слоўніка японскай мовы — змяшчае 500 тыс. слоў, уключаючы рэдкія і архаічныя формы. Міністэрства адукацыі, культуры, спорту, навукі і тэхналогій выдае спіс Дзёё кандзі — спіс іерогліфаў, рэкамендаваны для паўсядзённага выкарыстання. Станам на 2020 год спіс складаецца з 2136 іерогліфаў, з якіх 1026 вывучаецца ў пачатковай школе, а 1110 — у сярэдняй.
Гл. таксама
Лексіка Тэрміналогія
Крыніцы
Літаратура
Barnhart, Clarence Lewis (ed.) (1968). The World Book Dictionary. Chicago: Thorndike-Barnhart, oclc 437494 Flynn, James Robert (2008). Where have all the liberals gone? : race, class, and ideals in America. Cambridge University Press; 1st edition. ISBN 978-0-521-49431-1 oclc 231580885 Lenkeit, Roberta Edwards (2007) Introducing cultural anthropology Boston: McGraw-Hill (3rd. ed.) oclc 64230435 Liu, Na and I.S.P. Nation. «Factors affecting guessing vocabulary in context», RELC Journal, 1985,16 1, pp. 33-42. doi:10.1177/003368828501600103 Miller, Barbara D. (1999). Cultural Anthropology(4th ed.) Boston: Allyn and Bacon, p.315 oclc 39101950 Schonell, Sir Fred Joyce, Ivor G. Meddleton and B. A. Shaw, A study of the oral vocabulary of adults : an investigation into the spoken vocabulary of the Australian worker, University of Queensland Press, Brisbane, 1956. oclc 606593777 West, Michael (1953). A general service list of English words, with semantic frequencies and a supplementary word-list for the writing of popular science and technology London, New York: Longman, Green oclc 318957 Горбачевич К., Дано ли нам предугадать? (О будущем русского языка), Русистика, Берлин, 1990, 2 С. 70-80
Катэгорыя:Лексікаграфія