Пу́лкаўка () — рака ў паўднёвых прыгарадах Санкт-Пецярбурга, правы прыток Волкаўкі.

Мае выток на Пулкаўскіх вышынях, у раёне Валхонскай шашы. Перасякае Пецярбургскую шашу недалёка ад яе злучэння з Пулкаўскай шашой. У ніжнім цячэнні праходзіць уздоўж Лужскага напрамку Акцябрскай чыгункі і ўпадае ў Волкаўку ў раёне чыгуначнай станцыі Шашэйная.

На тэрыторыі гістарычнага раёна Пулкаўскае ў 1951 годзе на рацэ Пулкаўцы пабудавалі дамбу, якая ўтварыла Пулкаўскае вадасховішча для ірыгацыі палёў. Побач, на правым беразе ракі размешчаны кангрэсна-выставачны цэнтр Экспафорум. Катэгорыя:Рэкі Ленінградскай вобласці