Барыс Аляксеевіч Аліфер (,  — ) — беларускі кінааператар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1974).

Біяграфія Скончыў УДІК (1964). У 1964—1968 гады працаваў на кінастудыі «Туркменфільм». З 1968 года да канца 1990-х гадоў працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм».

Памёр 22 траўня 2014 года ў Менску.

Быў жанаты з Ізольдай Кавелашвілі, сцэнарыстам і рэдактарам творчага аб’яднання «Тэлефільм» кінастудыі «Беларусьфільм».

Узнагароды Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР за здымкі тэлефільма «Руіны страляюць…» (1974)

Катэгорыя:Кінааператары Беларусі