Пер Эрык Вестберг (; ) — шведскі пісьменнік і літаратурны крытык, сябра Шведскай акадэміі.
Дэбютаваў у 15 гадоў зборнікам апавяданняў «Хлопчык з мыльнымі бурбалкамі» (Pojke med såpbubblor) і стаў наймаладзейшым шведскім пісьменнікам усіх часоў. Яго творы жыццесцвярджальныя і празрыстыя. Паездка ў Афрыку ў 1960-х сталася паваротным момантам у яго творчым і палітычным жыцці. Ён пачынае пісаць раманы і артыкулы пра гэты кантынент, у тым ліку пра апартэід. Сярод яго паўднёваафрыканскіх кніг вылучаюць «Забароненую зону» (Förbjudet område) і «У чорным спісе» (På svarta listan). Таксама ён выдаў анталогію афрыканскай літаратуры «Расказвае Афрыка» (Afrika berättar). Пер Вестберг вядомы таксама сваімі «стакгольмскімі» раманамі, такімі як «Паўкаралеўства» (Halva kungariket) і раманы трылогіі «Паветраная клетка» (Luftburen).
Лаўрэат шэрагу шведскіх літаратурных прэмій, у тым ліку Вялікай прэміі . Быў старшынём Шведскага ПЭН-Клуба.
Крыніцы
Катэгорыя:Пісьменнікі Швецыі