Алесь Пілецкі (нар. 1984, станцыя Гудагай, Астравецкі раён) — беларускі журналіст, перакладчык, гісторык. Супрацоўнік беларускай службы Радыё Свабода.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1984 годзе на станцыі Гудагай каля беларуска-літоўскай мяжы.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, атрымаўшы ступень магістра гісторыі Беларусі. Пазней скончыў Варшаўскі ўніверсітэт са ступенню магістра культуралогіі.

З 2009 года працаваў у газеце «Наша Ніва». З 2011 года — спецыяльны карэспандэнт «Еўрарадыё». З 2017 года працуе ў аддзеле спецпраектаў беларускай службы Радыё Свабода.

Перакладчыцкая дзейнасць Пераклаў з польскай мовы манаграфію Дароты Міхалюк «Беларуская Народная Рэспубліка 1918—1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці» (Смаленск, 2015).

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце Радыё Свабода

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1984 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Астравецкім раёне Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта