Валянціна Пятроўна Логвін (; нар. , п. г. т. Казялец, Чарнігаўская вобласць, Украіна) — беларускі фізіёлаг, спецыяліст у галіне спартыўнай фізіялогіі, грамадская дзяячка ўкраінскай дыяспары. Кандыдат біялагічных навук (1986), дацэнт.

Біяграфія Нарадзілася 8 сакавіка 1949 года ў пасёлку Казялец Чарнігаўскай вобласці Украіны.

У 1972 годзе скончыла Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Біёлаг-біяфізік, выкладчык біялогіі і хіміі». З 1976 года працавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (БДУФК) на кафедры фізіялогіі і біяхіміі, займала пасаду дацэнта.

У 1982 годзе скончыла аспірантуру пры Інстытуце фізіялогіі АН Беларускай ССР. У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Асаблівасці сістэмнай гемадынамікі і кіслотна-шчолачнай раўнавагі крыві ў асоб з павышанай мышачнай актыўнасцю».

Аўтар больш за 100 навуковых і метадычных работ. Выкладала дысцыпліны «Фізіялогія», «Фізіялогія спорту», «Узроставая фізіялогія». Кіравала навукова-даследчай працай студэнтаў, выступала рэцэнзентам дыпломных работ, магістарскіх і кандыдацкіх дысертацый.

Кандыдат у майстры спорту СССР па скалалажанні, мае I разрад па лыжных гонках і альпінізме.

Грамадская дзейнасць Узначальвала грамадскае аб'яднанне «Цэнтр украінскай культуры «Січ»» у Мінску, якое было ліквідавана ўладамі ў 2023 годзе. З 2007 года з’яўлялася членам Асацыяцыі спецыялістаў па спартыўнай медыцыне і лячэбнай фізкультуры Украіны.

У 2025 годзе Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Валянціну Логвін да хатняй хіміі па трох палітычных артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Узнагароды Ордэн Украіны «За заслугі» III ступені (2001). Грамата Камітэта па фізічнай культуры і спорту Беларускай ССР (1983). Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006). Ганаровая грамата Міністэрства асветы і навукі Украіны (2008).

Бібліяграфія

Крыніцы

Катэгорыя:Нарадзіліся 8 сакавіка Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1949 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чарнігаўскай вобласці Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Кандыдаты біялагічных навук Катэгорыя:Дзеячы ўкраінскай дыяспары ў Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Альпіністы Беларусі