Клясціца () — прыпыначны пункт чыгункі ў Невельскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі. Размешчаны непадалёк ад вёскі Клясціца.

Апошні прыпыначны пункт перад расійска-беларускай мяжой на лініі Невель — Полацк з расійскага боку (наступная станцыя з беларускага боку — Алёшча).

Гісторыя Згодна з раскладам 1908 года станцыя называлася Неклач, па назве размешчанага непадалёк возера. Аднак у 1915 годзе ўпамінаецца як Клясціцы.

У 1943—1944 гадах на станцыі размяшчалася дывізія бронецягнікоў (былі перадыслацыраваны пасля вызвалення Полацка).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Чыгуначныя станцыі і платформы Пскоўскай вобласці Катэгорыя:Станцыі Акцябрскай чыгункі