Лопух лямцавы (Arctium tomentosum) — від двухгадовых травяністых раслін сямейства астравых. Народныя назвы: лопуцень, лапушнік, рапей, брылёўнік, задзёрка, сабачкі.
Апісанне Расліна вышынёй 60-150 см. Сцябло прамастойнае, зялёнае або чырванаватае. Лісце яйцасэрцападобнае, верхняе — яйцападобна падоўжанае, з залацістымі залозкамі. Кветкавыя кошыкі ў шчыткападобным суквецці. Лісцікі абгорткі павуціністыя, унутраныя на верхавінцы ўсечаныя або выемчатыя, з вострым канцом.
Пашырэнне Пашыраны ў Еўропе, Сібіры, Сярэдняй Азіі, Кітаі; як заносны сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы. На Беларусі расце ў асноўным на пустках, засмечаных мясцінах, уздоўж дарог, каля жылля, па абрывістых берагах рэк і азёр, радзей у садах і агародах. Цвіце ў чэрвені-жніўні.
Крыніцы
Дітаратура
Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1768 годзе