Апрыёры ( — літаральна «з папярэдняга») — веды, якія папярэднічаюць вопыту, атрыманы да і незалежна ад яго, і першапачаткова ўласцівы свядомасці. Супрацьпастаўляецца апастэрыёрнаму.

Гісторыя паняцця Найбольш выразна супрацьпастаўленне апрыёрнага і апастэрыёрнага адлюстравана ў рацыяналізме новага часу (Дэкарт, Лейбніц). Паводле іх вучэння, існуюць усеагульныя і неабходныя ісціны, якія ў сваёй аснове адрозніваюцца ад выпадковых ісцін, набытых апастэрыёрным (вопытным) спосабам.

Такое супрацьпастаўленне характэрна і для філасофіі Канта, які прызнаваў наяўнасць усеагульных і неабходных ісцін і лічыў крыніцай іх безумоўнасці (ападыктычнасці) апрыёрнасць. Кант прызнаваў апрыёрнымі толькі спосаб арганізацыі ведаў, іх форму, якая напаўняецца апастэрыёрным зместам і робіць магчымым існаванне ўсеагульных і неабходных тэарэтычных сцвярджэнняў.

Гл. таксама Апастэрыёры

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Эпістэмалогія

А Катэгорыя:Філасофская логіка Катэгорыя:Кантыянства Катэгорыя:Філасофскія тэрміны