Людмі́ла Алякса́ндраўна Карні́лава (нар. , Гродна) — беларускі гісторык і музеязнавец.
Біяграфія Нарадзілася 4 снежня 1954 года ў Гродне ў сям'і служачых. Скончыла СШ № 1 г. Гродна ў 1972 годзе, гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута ў 1977 годзе.
З 1977 года працуе ў Беларускім музеі гісторыі рэлігіі і атэізму (цяпер Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі). Паслядоўна займала пасады старшага навуковага супрацоўніка, загадчыка аддзела каталіцызму, намесніка дырэктара па навуковай рабоце. З 1993 года — дырэктар музея. З'яўляецца стваральнікам першых экспазіцый музея.
Стажыравалася як музеязнавец у Расіі, Польшчы, Украіне, Літве.
Навуковая дзейнасць Вывучае гісторыю каталіцкіх ордэнаў і цудатворных абразоў на Беларусі. Аўтар шматлікіх публікацый у навуковых выданнях і энцыклапедыях.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Нарадзіліся 4 снежня Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1954 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродне Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі XX стагоддзя Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі XXI стагоддзя Катэгорыя:Музеязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі