Хойніцкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Гомельскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Хойніцкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь». Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Будынак райвыканкама размешчаны ў цэнтры Хойнікаў, на вуліцы Карася, 21.

Структура У структуру Хойніцкага раённага выканаўчага камітэта ўваходзяць: Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Аддзел эканомікі; Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел арганізацыйна-кадравай работы; Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва; Сектар культуры; Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану (ЗАГС); Фінансавы аддзел; Аддзел землеўпарадкавання; Аддзел адукацыі; Аддзел унутраных спраў; Сектар спорту і турызму; Аддзел па аздараўленні; Камісія па справах непаўналетніх.

Старшыні з 30 чэрвеня 2025 — Дзмітрый Мікалаевіч Шпігановіч.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Хойнікаў Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Гомельскай вобласці Катэгорыя:Хойніцкі раён