Лукаш Станіслаў Залускі () — дзеяч каталіцкай царквы, педагог, філосаф, езуіт. Адзін з выдатных філосафаў Вялікага Княства Літоўскага XVII стагоддзя.
Біяграфія Са шляхты Менскага ваяводства герба «Касцеша». Нарадзіўся ў 1604 годзе. У кнізе рэгістрацый Віленскай акадэміі («Laureae Akademicae») пазначаны як русін (russus).
Уступіў у ордэн езуітаў 30 жніўня 1620 года ў Вільні. Таксама ў Вільні прайшоў навіцыят. У 1625—1628 гадах вывучаў філасофію ў Віленскай акадэміі, а ў 1629—1633 гадах — тэалогію. У 1632 годзе ў Вільні прыняў святарскае пасвячэнне і стаў ксяндзом.
У 1639 годзе атрымаў ступень магістра філасофіі і вольных мастацтваў у Віленскай акадэміі, што адпавядала ступені доктара. Пазней атрымаў ступень доктара тэалогіі (1651 або 1652).
У 1636 годзе пачаў выкладаць у Віленскай акадэміі як прафесар Свяшчэннага Пісання. У 1637—1640 гадах выкладаў у Віленскай акадэміі поўны трохгадовы курс філасофіі. Пазней быў прафесарам тэалогіі Віленскай акадэміі.
Займаў шэраг адміністрацыйных пасад у навучальных установах езуітаў, быў прэфектам школ у Нясвіжы (1648—1649, 1658—1659); прэфектам школ (1657—1658), прэфект будовы і першым суперыёрам у Мінску (1657—1658); прэфектам студый у Нясвіжы (1658—1659).
Таксама выкладаў тэалогію ў Браневе (1659—1660) і маральную тэалогію ў Крожах (1660—1662). Шмат гадоў быў місіянерам, прапаведнікам і ўзначальваў езуіцкія рэзідэнцыі.
Памёр у Вільні 20 жніўня 1673 года.
Дзейнасць і творчасць Дзейнасці Залускага ўласцівы патрыятызм, што выяўлялася заклапочанасцю справамі краіны, асабліва выхаваннем моладзі.
Галоўны твор Залускага — «Агульная філасофія…» (поўная назва на лаціне — «Universa philosophia publice asserta in Alma Academia Vilnensi Societatis Iesu»), выдадзена ў Вільні ў 1640 годзе. Твор аб’ёмам каля 200 старонак апублікаваны пад імем М. Мнішка, вучня Лукаша Залускага. Выданне мае прысвячэнне каралю Уладзіславу IV.
Структура выдання «Агульная філасофія…» ўключае дзве кнігі: «Практычная філасофія» (раздзелы: «Этыка», «Эканоміка», «Палітыка») і «Тэарэтычная філасофія» (раздзелы: «Логіка», «Натуральная філасофія» (фізіка, уключаючы псіхалогію) і «Метафізіка»).
Філасофская пазіцыя Залускага грунтуецца на арыстацелізме, адаптаваным да тагачасных інтэлектуальных плыняў і мясцовых умоў. Твор быў адлюстраваннем езуіцкай філасофіі «другой схаластыкі» з уплывам суарэзіянства.
Сярод іншых твораў: «De sumptione Sacrae Eucharistiae sub utraque specie» (Вільня, 1637) — трактат пра Найсвяцейшы Сакрамэнт. «Compendium totius philosophiae» (Вільня, 1640) — імаверна, тое самае выданне, што і «Universa philosophia». Казанне пра святую Тэрэзу. шматлікія панегірыкі. рукапісы лекцый па тэалогіі.
Бібліяграфія Mniszek, M. Universa philosophia publice asserta in Alma Academia Vilnensi Societatis Iesu / M. Mniszek [L. Zalusski]. — Vilnae, 1640. — 200 p. Załuski, L. S. De sumptione Sacrae Eucharistiae sub utraque specie / L. S. Załuski. — Vilnae, 1637. Залусский, Л. Общая философия / Л. Залусский // Памятники философской мысли Белоруссии XVII — первой половины XVIII в. — Минск : Наука и техника, 1991. — С. 93-109.
Крыніцы
Літаратура Анталогія філасофскай думкі Беларусі : дапаможнік : у 3 т. / склад. А. А. Лягчылін [і інш.]; пад рэд. А. А. Лягчыліна, А. Ю. Дудчыка. — Мінск : БДУ, 2017. — Т. 1. — 311 с. Чарнышова, Л. А. «Практычная філасофія» Лукі Залускага / Л. А. Чарнышова // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1980. — № 2. Чернышева, Л. А. Латиноязычная традиция в культуре белорусского барокко / Л. А. Чернышева // Белороссика. — Минск, 1980. — С. 68-80. Bieliński, J. Uniwersytet Wileński (1579—1831) / J. Bieliński. — Kraków, 1899—1900. — T. 1-3. Darowski, R. Filozofia jezuitów na Litwie od XVI do XVIII wieku / R. Darowski // Rocznik Wydziału Filozoficznego Wyższej Szkoły Filozoficzno-Pedagogicznej Ignatianum w Krakowie. — 2009. — T. XV. — S. 249—256. Darowski, R. The Philosophy of the Jesuits in Lithuania from the 16th until the 18th Century / R. Darowski // Fragmenta Philosophica: Selected Works / R. Darowski. — Kraków : Akademia Ignatianum — Wydawnictwo WAM, 2015. — P. 347—354. (англійскі пераклад артыкула 2009 года, але з бібліяграфіяй, якая ў публікацыю арыгінала не ўвайшла). Darowski, R. Łukasz Załuski SJ (1604—1673) i jego filozofia / R. Darowski // Oblicza filozofii XVII wieku / red. S. Janeczek. — Lublin : Katolicki Uniwersytet Lubelski, 2008. — S. 541—547. Darowski, R. Załuski Łukasz / R. Darowski // Powszechna Encyklopedia Filozofii. — Lublin : PTTA, 2008. — T. 9. — S. 896—897. Darowski, R. Załuski Łukasz Stanisław / R. Darowski // Encyklopedia Filozofii Polskiej. — Lublin : KUL — PTTA, 2011. — T. 2. — S. 860—862. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wydawnictwo WAM, 1996. — 882 s.
Катэгорыя:Езуіты Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Залускія герба «Касцеша»