Свята-Мікола-Сафійская царква — праваслаўная царква ў Бабруйску, размешчаная на вуліцы Шміта, 30.
Гісторыя Свята-Мікола-Сафійскі прыход узнік у 60-я гады XX стагоддзя ў выніку аб’яднання суполак Свята-Мікалаеўскага сабора і прыпісной да яго могільнікавай царквы, асвячонай у гонар святой мучаніцы Сафіі. Мікольскі храм савецкая ўлада закрыла ў 1964 годзе. Ад гэтага моманту суполка вымушана пачала наведваць адзіную дзеючую ў той час Свята-Сафійскую царкву, якая ў 1967 годзе згарэла. Рэшткі царкоўнага начыння з абедзвюх цэркваў перанеслі ў пераабсталяваны для набажэнскіх мэт прыватны дом на вуліцы Шміта ў Бабруйску. З часам гэты дом быў перабудаваны і асвячоны як Свята-Мікола-Сафійскі храм.
Сучасны стан Цяпер да царквы прыпісана таксама і мураваная капліца ў гонар абраза Божай Маці «Усіх гаротных радасць», асвячоная ў 2001 годзе. Сілай прыхода ажыццяўляецца будаўніцтва Праабражэнскага храма ў Бабруйску.
У царкве два прастолы: першы асвячоны ў 1963 годзе, другі — у 1970 годзе архірэйскім чынам у гонар свяціцеля Мікалая. Пры царкве ёсць дом прычту, капліца (1999 г.), нядзельная школа, сястрыцтва, бібліятэка.
Клірыкі — настаяцель протаіерэй Дзмітрый Баркар, іерэй Максім Ульяшын.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Бабруйска Катэгорыя:Храмы Бабруйскай епархіі