Ранча Зора (), перайменаванае ў ранча дэ Сан-Рафаэль () — ранча, размешчанае недалёка ад Стэнлі, штат Нью-Мексіка, ЗША, прыблізна за 48 км на поўдзень ад Санта-Фэ. З 1993 года і да сваёй смерці ў 2019 годзе нерухомасцю валодаў фінансіст Джэфры Эпштэйн, вядомы скандалам вакол сексуальнай эксплуатацыі непаўналетніх.

Апісанне Размешчана ў высакагорнай пустыні цэнтральнай частцы Нью-Мексіка на поўнач ад басейна ракі Эстансія. Займае больш за 7600 акраў (31 км²).

Ранча ўключае ў сябе верталётную пляцоўку, вялікі трохпавярховы галоўны дом, басейн, пажарную частку, офісы, бярвеністы дом і гасцявыя дамы. Галоўны асабняк быў пабудаваны ў стылі асьенды з плошчай 28 636 квадратных футаў (2660 м²).

Праз тэрыторыю ранча праходзяць старадаўнія чыгуначныя шляхі.

Гісторыя Ва ўласнасці Эпштэйна У 1993 годзе за 12 мільёнаў долараў нерухомасць набыў фінансіст Джэфры Эпштэйн. Раней яна належыла экс-губернатару штата Брусы Кінгу. Новы ўласнік пабудаваў тут вялікі асабняк. Эпштэйн таксама зарэгістраваў для ранча таўро, якое складаецца са злучаных літар J і E.

Зора кіравалася новазеландскай парай Карэн і Брайсам Горданамі. На ім некалькі разоў на год праводзіліся вялікія вечарынкі, дзе ладзілі секс-вечарынкі і вербавалі мясцовых танцорак. Пазней пара знікла, баючыся за сваё жыццё. Мерапрыемствы ў асабняку наведвалі розныя вядомыя асобы, у тым ліку Эндру Маўнтбэтэн-Віндзар, Біл Рычардсан , Вудзі Ален.

Апроч таго, яно фігуравала ў скандале з сексуальнай эксплуатацыяй непаўналетніх. Так, напрыклад, тут Эпштэйнам і яго памочніцай Гіслейн Максвел была згвалтавана Эні Фармер, сястра Марыі Фармер.

У 2019 годзе Федэральнае бюро расследаванняў (ФБР) атрымала ордэры на ператрус аб'ектаў нерухомасці Эпштэйна, а менавіта асабняка на Манхэтэне і прыватнага вострава, але рэйду на ранча так і не было.

Ва ўласнасці Хафайнсанаў Першы час пасля смерці Эпштэйна ранча заставалася ў асноўным нявыкарыстаным, пакуль у 2023 годзе не было прададзена кампаніі San Rafael Ranch LLC. У 2023 годзе ранча было набыта сям’ёй тэхаскага бізнесмена і палітыка Дона Хафайнса праз ТАА. Пасля гэтага ранча Зора было перайменаванс ў ранча дэ Сан-Рафаэль. Прадстаўнік Хафайнса паведаміў, што яно будзе выкарыстоўвацца як хрысціянскі цэнтр адпачынку.

З канца 2025 года заканадаўцы штата Нью-Мексіка сталі настойваць на правядзенні расследавання ў дачыненні да ранча Зора. Занепакоенасць выклікала ананімны электронны ліст, адпраўлены радыёвядучаму Эдзі Арагону ў 2019 годзе, які неўзабаве пасля атрымання пераслаў яго ў ФБР. Ананімны адпраўнік сцвярджаў, што з’яўляецца былым работнікам аб’екта, і патрабаваў аплату ў памеры аднаго біткойна (на той момант каля 8000 долараў) у абмен на відэазапісы, на якіх Эпштэйн здзяйсняе гвалт над дзяўчынкамі, і месцазнаходжанне двух дзяўчынак, якія, па яго сцвярджэнні, былі пахаваныя на Зора.

У лютым 2026 года Палата прадстаўнікоў заканадаўчага сходу Нью-Мексіка прыняла законапраект аб стварэнні камісіі па ўстанаўленні ісціны ў дачыненні да Эпштэйна, якая тычыцца ранча. У сакавіку ўлады пачалі пошукі на ранча пры садзейнічанні сям’і Хафайнс.

Крыніцы

Катэгорыя:Славутасці ЗША Катэгорыя:Джэфры Эпштэйн